Вадзім Дземідовіч
| Вадзім Дземідовіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 20 верасьня 1985[1] (40 гадоў) | |
| Рост | 183 см | |
| Вага | 74 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2003—2009 | Дынама Берасьце | 62 (4) |
| 2010—2011 | Нёман Горадня | 60 (10) |
| 2012 | Гомель | 13 (2) |
| 2012 | Тарпэда-БелАЗ | 5 (0) |
| 2013 | Белшына | 22 (6) |
| 2014—2015 | Нафтан | 44 (13) |
| 2015—2016 | Тарпэда-БелАЗ | 41 (17) |
| 2017 | Дынама Менск | 7 (0) |
| 2017 | Менск | 8 (0) |
| 2018 | Тарпэда Менск | 11 (2) |
| 2018 | Дняпро Магілёў | 11 (0) |
| 2019 | Рух Берасьце | 29 (12) |
| 2021 | Берасьцежылбуд[d] | 13 (8) |
Вадзім Дземідовіч (нар. 20 верасьня 1985 году, Берасьце, БССР) — колішні беларускі футбаліст, нападнік. На сёньня ёсьць трэнэрам. Ягоны родны брат Аляксандар таксама быў футбалістам.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў кар’еру ў берасьцейскім клюбе «Дынама». У 2010—2011 гадох выступаў за клюб «Нёман», дзе выконваў функцыі нападніка. У пачатку 2012 году перайшоў у склад клюбу «Гомель». У жніўні 2012 году кантракт з «Гомлем» быў ануляваны[2], а Дземідовіч перайшоў у жодзінскі клюб «Тарпэда-БелАЗ»[3]. Праз траўму згуляў толькі пяць 5 матчаў і пакінуў каманду ўжо ў лістападзе[4].
У студзені 2013 году падпісаў кантракт зь «Белшынай»[5]. У «Белшыне» спачатку звычайна выходзіў на замену, а ў ліпені стаў гульцом стартавага складу. Тады ж найлепш праявіў сябе, забіўшы 4 галы ў трох матчах запар. Пазьней зноў страціў месца ў асноўным складзе. У студзені 2014 году перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[6]. Неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе наваполацкага клюбу на пазыцыі цэнтральнага нападніка. З 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам навапалачанаў у сэзоне 2014 году. У лютым 2015 на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам»[7]. У першай палове сэзону 2015 году ўлучыў 4 галы ў 13 матчах, што зноў стала найлепшым паказьнікам у камандзе на зададзеным этапе.
У ліпені 2015 году падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[8]. У складзе «Тарпэда» таксама здолеў замацавацца ў якасьці асноўнага нападніка, у 11 матчах другой паловы чэмпіянату забіў 5 галоў. У студзені 2016 году падоўжыў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ»[9]. Выдатна правёў сэзон 2016 году, у якім з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам у камандзе і адным з найлепшых у чэмпіянаце. У студзені 2017 году перайшоў у менскае «Дынама»[10], але ў сталічным клюбе ня даў рады, звычайна выходзячы толькі з замены. У жніўні 2017 году перайшоў у клюб «Менск»[11]. Спачатку выступаў у асноўным складзе «мяшчанаў», аднак з кастрычніка пачаў гуляць за дубль. У лістападзе 2017 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Менск»[12].
У сакавіку 2018 году падпісаў кантракт зь менскім «Тарпэда»[13], якое пакінуў у чэрвені 2018 году[14]. У жніўні 2018 году падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[15]. Трывала гуляў у асноўным складзе магіляўчанаў, але не забіў аніводнага голу і ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. У сьнежні 2018 году пакінуў магілёўскі клюб[16].
У лютым 2019 году перайшоў у берасьцейскі «Рух»[17]. З 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне і дапамог ёй прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У пачатку 2020 году завяршыў прафэсійную кар’еру і перайшоў на трэнэрскую працу ў дубль «Руха»[18]. Заставаўся ў клюбе да пачатку 2022 году, калі ён зьняўся з спаборніцтваў. У 2021 годзе ў якасьці аматара выступаў за «Берасьцежылбуд» у Другой лізе.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Уладальнік Кубка Беларусі: 2016
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Нафтан | 2015 | Найвышэйшая ліга | 13 | 4 |
| Тарпэда-БелАЗ | 11 | 5 | ||
| 2016 | Найвышэйшая ліга | 30 | 12 | |
| Дынама Менск | 2017 | Найвышэйшая ліга | 7 | 0 |
| Менск | 8 | 0 | ||
| Тарпэда Менск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 11 | 2 |
| Дняпро | 11 | 0 | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Vadim Demidovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ «Гомель» расстался с Левицким и Демидовичем (рас.)
- ↑ Вадим Демидович и Евгений Лошанков стали игроками «Торпедо-БелАЗ»(недаступная спасылка) (рас.)
- ↑ Вадим Демидович покинул «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
- ↑ Игорь Воронков, Дмитрий Климович, Вадим Демидович и Максим Карпович заключили контракты с «Белшиной» (рас.)
- ↑ Вадим Демидович заключил контракт с «Нафтаном» (рас.)
- ↑ Гунчак, Зюлев, Сучков, Хотов, Шкабара и Демидович продлили соглашения с "Нафтаном"
- ↑ Вадим Демидович заключил контракт с «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
- ↑ Алексей Белевич стал игроком "Торпедо-БелАЗ", Демидович остался в Жодино
- ↑ Минское «Динамо» объявило о подписании Демидовича (рас.)
- ↑ Вадим Демидович перешел в «Минск» (рас.)
- ↑ Вадим Демидович ушел из "Минска"
- ↑ Вадим Демидович стал игроком минского «Торпедо» (рас.)
- ↑ Демидович покидает минское «Торпедо» (рас.)
- ↑ Демидович стал игроком «Днепра» (рас.)
- ↑ 11 футболистов покинули "Днепр"
- ↑ Вадим Демидович подписал контракт с «Рухом» (рас.)
- ↑ «Будем заниматься развитием молодых футболистов»: спортивный директор «Руха» Сергей Присяжнюк ответил на вопросы «БГ»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Гомель» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 20 верасьня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Берасьці
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Менск
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Рух» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Берасьцежылбуд» Берасьце
- Беларускія футбалісты