Пілёт: Частка 1 (Згубленыя)
Пілёт: Частка 1 | |
Pilot 1. | |
Крушэньне рэйсу 815 | |
Нумар сэрыі |
Сэзон 1 Сэрыя 1 |
---|---|
Рэжысэр | Дж. Дж. Абрамс |
Сцэнарыст |
Дж. Дж. Абрамс Дэйман Ліндэлоф Джэфры Лібэр |
Запрошаныя акторы |
Фрэдрык Ленэ Л. Скот Колдуэл Кімберлі Джозэф Грэг Гранберг Фрэнк Торэс Дастын Ўочман Брайан Сато Джон Дзіксан Мішэль Артур Дэйл Рэдомскі Джоф Хейсі Барбара Відзінха Крыс Кандела Джордж Алан |
Вытворчы нумар | 100 |
Гал. пэрсанаж(ы) | Джэк Шэпард |
Дзень на высьпе | 1-2 |
Храналёгія | |
← Папярэдняя | Наступная → |
«-» | «Пілёт: Частка 2» |
«Пілёт: Частка 1» (па-ангельску: Pilot) — пілётная сэрыя амэрыканскага тэлесэрыялу «Згубленыя», складаецца з 2-х частак. Упершыню першая частка была паказаная 22 верасьня 2004 году на тэлеканале ABC. Рэжысэрам быў Дж. Дж. Абрамс, а сцар напісалі Дэйман Ліндэлоф і Джэфры Лібэр.
Гэтыя 2 сэрыі сталіся самымі дарагімі пілётамі ў гісторыі тэлебачаньня[1], вартасьцю ў 10 і 14 млн даляраў[2]. Абедзьве часткі пілёту атрымалі найвялікшыя адзнакі, а пазьней заваявалі шмат узнагародаў. TV Guide надаў пілёту 5 месца ў сваім сьпісе «100 лепшых сэрыяў за ўсе часы»[3].
Пад час паказу некаторыя тэлекампаніі аб’ядналі 2 сэрыіі Пілёту ў адну (у тым лку і на ОРТ (Расея)). Але на ліцэнзыйных DVD сэрыя падзелена на дзьве.
У першай частцы галоўным пэрсанажам стаўся Джэк Шэпард.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Успаміны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джэк Шэпард (Мэцью Фокс) ляціць рэйсам 815 на самалёце кампані Oceanic Airlines і, седзячы на сваім месцы 23A, пазірае ў элюмінатар. Да яго падыходзіць сцюардэса. Джэк скардзіцца ёй, што напоі не зусім моцныя. Сьцюардэса Сындзі (Кімберлі Джозэф), дае яму дзьве маленькіх бутэлечкі моцнага сьпіртнога. Адну зь іх Джэк налівае сабе ў шклянку, а другую кладзе сабе ў кішэню (менавіта яе ён выкарыстае на высьпе, калі Кейт будзе зашываць яму рану). Побач зь ім прасьлізгвае Чарлі (Дамінік Монаган), а за ім сьцюардэса, якая ўгаворвае яго сесьці. Як толькі самалёт страсянула, праз дынамікі чуецца голас, які прапануе ўсім есьці на месцы і прышпіліцца. Джэк, які зьбірўася ўжо ўзьняцца, ізноў сядае. Побач зь ім сядзіць чорнаскурая кабета Роўз (Лавэрн Скот Колдуэл), якую пасьля катастрофы ён выратуе ад сьмерці. Яна вельмі баіцца ляцець, але па словах яе мужа, які цяпер знаходзіцца ў туалеце, гэта зусім бясьпечна. Джэ спрабуе супакоіць яе, але трасеньне павялічваецца: самалёт пачынае падаць.
Выспа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэрыял пачнаецца зь зялёнага вока. Гэта Джэк Шэпард, ён ляжыць на зямлі і яго позірк накіраваны ў неба, дзе бачныя толькі верхавіны дрэваў. З кустоў выбягае сабака — залаты лабрадор і зьнікае ў лесе. Джэк уздымаецца зь зямлі і разумее, што паранены ў левы бок. У кішэні яго знаходзіцца бутэлечка са сьпіртным. Ён накіроўваецца на выхад з зарасьляў і апынаецца на беразе мора.
Ён чуе заклікі аб дапамозе і бачыць парэшткі самалёта. Робіцца зразумелым, што ён разам з часткаю іншых пасажыраў выжыў у катастрофе. Ён пачынае бегаць вакол самалёта і бачыць чалавека, якога заваліла кавалкамі аэробуса. З дапамогаю іншых яму шчасьціць вызваліць параненага. Побач чуюцца заклікі дзяўчыны. Яна цяжарная. Ён даведваецца ад той дзяўчыны, якую завуць Клэр Літлтан (Эмілі дэ Рэвін), што яна на 8 месяцы цяжарнасьці ў яе могуць пачацца роды. У гэты час аднаго з пасажыраў побач зацягвае ў рухавік самалёту. Заўважыўшы побач вельмі тлустага чалавека Джэк кліча я го і пакідае з Клэр. Шэпард падбягае да хлопца, які спрабуе зрабіць масаж сэрца чорнаскурай кабеце. Джэк, хоча дапамагчы, бо хлопец робіць масаж ня правільна. Бун Карлайл (Ен Самэрголдэр) кажа, што трэба ўтыркнуць кабеце асадку ў горла, каб тая магла дыхаць. Джэк пагаджаецца і прапануе пашукаць асадку, а сам працягвае рабіць штучнае дыханьне. У выніку кабета апрытомлівае.
Адразу ж Джэк заўважае, што крыло самалёту, зьбіраецца зваліцца на тое месца, дзе ён пакінуў цяжарную Клэр і Хёрлі (Хорхэ Гарсія) — таўстуном-пасажырам. Шэпард пасьпявае за імгненьне папярэдзіць іх пра небясьпеку. Крыло падае выклікаючы шэраг выбухаў. У гэты час падбягае Бун мноствам непатрэбных асадак.
Дапамагаючы іншым, Джэ зусім абываецца на сваю рану. Пасьля ён знаходзіць на беразе рушнік і каробку нітак з іголкаю і кіруецца падалей ад пляжа, дзе адбылася катастрофа. Тамака ён здымае касьцюм і пачынае разглядаць рану. Ён разумее, што сам ня здоляе яе зашыць. У гэты час з зарасьляў выходзіць маладая дзяўчына паціаючы свае запясьці. Джэк просіць яе дапамагчы. Дзяўчыну завуць Кейт Остын (Эванджэлін Лілі) і яна пагаджаецца. З дапамога бутэлькі сьпіртнога апрацоўваецца рана ірукі Кейт. Пасьля чорнымі ніцямі дзяўчына зашывае Джэку парэз.
У гэты час пасажыры пачынаюць разумець, што адбылося. Клэр стаіць каля вадыі і пазірае на далягляд. Хэрлі корпаецца ў рэчах, а Бун спрабуе датэлефанавацца па свайму тэлефону. Чалавек з арабскй зьнешнасьцю Саід Джара (Нэвін Эндрус) раскладае вогнішча і просіць іншага пасажыра, якога завуць Чарлі, падтрымліваць тое, бо малы агонь ніхто не заўважыць.
Зашываючы Джэку рану, Кейт даведваецца, што ён хірург. Шэпард расказвает ёй, што, калі быў ардынатарам, пад час апэрацыі памыліўся іяго ахапіў жах. Але, ён далічыў да пяці і здоляў суняць сваё замяшаньне і скончыць апэрацыю пасьпяхова. На плячы ў Шэпарда відаць татуіроўка зь вялікай лічбай Пяць пасярэдзіне. Можна меркаваць, што яна азначае 5 секунд, якія яму дапамаглі. Кейт была ўражана той гісторыяй — па яе словах, яна б проста ўцякла. Але Джэк не паверыў ёй, бо дасюль яна спакойна зашывала яму рану.
На прыканцы дня ўсе выжылыя зьбіраюцца на беразе каля вогнішча. Саід падсядае да Чарлі ў той час як ён піша на сваіх пальцах слова «лёс» ((па-ангельску: fate)). Бун ідзе да маладой дзяўчыны — яго сястрэ, якую завуць Шэнан (Мэгі Грэйс). Ён прапануе ёй паесьці, але яна адмаўляецца ад яго прапановы, бо лічыць, што служба выратаваньне ўжо хутка іх знойдзе. Хёрлі прыносіць цяжарнай Клэр ежу, паклаўшы ёй больш чым астатнім. Карэец Джын Су Квон (Дэніэл Дэй Кім) у размове са сваёй жонкаю Сун (Юджын Кім) запэўнівае яе трымацца разам.
У гэты час Джэк аглядае няпрытомнага чалавека з акепкам у грузях. Кейт знаходзіцца побач і жыва цікавіцца станам параненага, бо яна сядзела побач зь ім у самалёце. Пазьней Шэпард далучаецца да сабраных каля вогнішча і расказвае як ён бачыць крушэньне. Вышыня палёту была каля 12 кілямэтраў, калі яны праваліліся ў паветраную яму на 600 мэтраў, пасьля пачалася турбулентнасьць і ён страціў прытомнасьць. Кейт бачыла на свае вочы: напачатку адваліўся хвост, а пасьля пярэдняя частка. Джэк прапануе знайсьці кабіну пілётаў, бо тамака можна знайсьці трансывэр — прыладу для сувязі. Кейт кажа, што бачыла дым ў даліне. І яна згодная далучыцца да пошукаў. У гэты час іх гутарку перапыняе дзіўны і жахлівы гук, што чуецца з джунгляў. Падаецца нейкая пачвара равеі і валіць дрэвы.
Раніцою Кейт падыходзіць да Джэка і просіць уязяць яе на пошукі трансывэра. Шэпард раіць ёй знайсьці абутак для паходу па дунглях. Патрэбныя боты, Кейт знаходзіць толькі на памерлым пасажыры. З групы выжылых на пошукі пагаджаюцца ісьці Чарлі. Па дарозе пад=час размовы Чарлі і Кейт, высьвятляецца што той грае ў знакамітым рок-гурце «DriveShaft».
Празь нейкі час пачнаецца залева. Тыя, хто застаўся на беразе, хаваюцца пад парэшткамі самалёту. Ізноў чуюцца жахлівыя гукі з джунгляў, якія палохаюць усіх выжылых. У гэты час група, што пайшла на пошукі, знаходзіць кабіну самалёту, якая вісіць паміж галін дрэваў. Кейт, Джэк і Чарлі спрабуюць патрапіць у кабіну. Нарэшце ім шчасьціць узламаць дзьверы. У кабіне яны знаходзяць пілёта Сэта Норыса (Грэг Гранберг), які ляжыць без прытомнасьці. З дапамогаю Джэка ён ачуняў і расказаў сваю гісторыю падзеньня самалёту. Выявілася, што праз 6 гадзін палёту, яны згубілі сувязь, таму ім давялося разьвярнуцца, каб сесьці на Фіджы. Але самалёт патрапіў у турбулентнасьць, і яны апынуліся за тысячу кілямэтраў ад таго месца дзе іх павінны шукаць выратавальнікі. Па час размовы Джэк называе лічбу выжылых — 48. Пілёт дапамагае ім знайсьці трансывэр. Кейт ідзе да Чарл, які ў гэты час зайшоў у кабіну туалету. Ён не пасьпявае патлумачыць, што тамака рабіў, як вонкі чуюцца дзіўныя гукі, а акол кабіны — нешта кружляе. Пілёт хоча паглядзець, што гэта, але нечакана нешта выцягвае яго з самалёту, які падае з дрэваў на зямлю.
Астатнія ўцякаюць у джунглі. Але Чарлі падае ў лужыну, Джэк вяртаецца яму на дапамогу. Кейт хаваецца ў зарасьлях. Ахапіўшы яе жах прымушае яе згадаць расказ Джэка і далічыць да пяці. Яна пачныае клікаць Джэка, але да яе прыходзіць Чарлі. Дождж скончваецца. Цела нежывога пілёта знаходзіцца высока на дрэвах. З зарасьляў да іх выходзіць Джэк, які таксама ня бачыў, хто гэта зрабіў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ TV Q&A: ‘LOST’—Jack Bender Wizard 27 сакавіка 2007
- ^ New series gives Hawaii 3 TV shows in production Honolulu Star-Bulletin, 17 траўня 2004}}
- ^ «TV’s Top 100 Episodes of All Time» TV Guide; 15 чэрвеня 2009; Старонкі 34-49
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пілёт: Частка 1 (анг.) на сайце Internet Movie Database
- Пілёт: Частка 1 (анг.) на сайце TV.com
- Апісаньне сэрыі на Lostpedia.com (анг.)
- Кадры з сэрыі на Lost-media.com
|