Перайсьці да зьместу

Лічбы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Лічба»)

Лічбы — сымбалі, якія ўжываюцца для напісаньня лікаў. Прыкладам лічбаў ёсьць 0, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9; у адрозьненьне ад рымскіх лічбаў, якія насамрэч ёсьць літарамі.

На Беларусі раней для запісі лікаў выкарыстоўвалі кірылічныя літары. Каб адрозьніць літары, што мелі лічбавае значэньне, над імі ставілі цітлу - надрадковы знак у выглядзе ламанае рыскі. У такім запісы «А» зь цітлам азначала 1, «И» — 8, «І» — 10, адсюль назвы: «і восемковая», «і дзесятковая». (Гл. таксама Альфабэтная сыстэма зьлічэньня).