Уга Міфсуд Банічы
| Ўга Міфсуд Банічы | |
| 5-ы прэзыдэнт Мальты | |
|---|---|
| 4 красавіка 1994 — 4 красавіка 1999 | |
| Прэм’ер-міністар | Эдвард Фэнэк Адамі Альфрэд Сант |
| Папярэднік | Чэнсу Табонэ |
| Наступнік | Гўіда дэ Марка |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 8 лістапада 1932 (93 гады) Бармла, Мальта |
| Партыя | Нацыяналістычная партыя |
| Адукацыя | Мальтыйскі унівэрсытэт |
| Сужэнец | Ґемма Банічы |
| Дзеці | 3 |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Ўга Міфсуд Банічы (па-мальтыйску: Ugo Mifsud Bonnici, нарадзіўся 8 лістапада 1932) — мальтыйскі палітык, прэзыдэнт Мальты з 4 красавіка 1994 да 4 красавіка 1999 году.
Палітычная кар'ера
[рэдагаваць | рэдагаваць]Навучаўся ў Каралеўскім унівэрсытэце Мальты, дзе атрымаў ступень доктара права ў 1955. Працаваў юрыстам у судовай сыстэме Мальты. У 1966 пачаў палітычную кар'еру, абраны ў парлямэнт ад Нацыяналістычнай партыі, у далейшым нязьменна станавіўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Мальты аж да свайго рашэньня пакінуць дэпутацкі корпус у 1994. Быў актыўным членам Нацыяналістычнай партыі, адказваў у яе апараце за пытаньні адукацыі. Пасьля перамогі партыі на выбарах у 1987 заняў пасаду міністра адукацыі Мальты, які захоўваў зь зьменамі ў зьмесьце паўнамоцтваў аж да 1994. Прэзыдэнт Мальты ў 1994-1999. Вядомы як аўтар шматлікіх публіцыстычных выступленьняў у друку.
Сямейныя сувязі
[рэдагаваць | рэдагаваць]Ўга Міфсуд Банічы адбываецца зь вядомай у мальтыйскай палітыцы сям'і, члены якой неаднаразова займалі самыя розныя пасады ў дзяржаўным апараце. Так, сын самога Ўга Міфсуда Банічы, Кармэла (н. 1960), зьяўляецца міністрам юстыцыі ў ўрадзе Лорэнса Гонзі, а стрыечны брат — таксама Кармэла (р. 1933) быў прэм’ер-міністрам.