Эдвард Фэнэк Адамі
Выгляд
| Эдвард Фэнэк Адамі | |
| па-ангельску: Edward Fenech Adami | |
| 7-ы прэзыдэнт Мальты | |
|---|---|
| 4 красавіка 2004 — 4 красавіка 2009 | |
| Прэм’ер-міністар | Лорэнс Гонзі |
| Папярэднік | Гўіда дэ Марка |
| Наступнік | Джордж Абэла |
| Прэм'ер-міністар Мальты | |
| 12 траўня 1987 — 28 кастрычніка 1996 | |
| Прэзыдэнт | Пол Шўэрэб (в. а.) Чэнсу Табонэ Уга Міфсуд Банічы |
| Папярэднік | Кармэла Міфсуд Банічы |
| Наступнік | Альфрэд Сант |
| Прэм'ер-міністар Мальты | |
| 6 верасьня 1998 — 23 сакавіка 2004 | |
| Прэзыдэнт | Уга Міфсуд Банічы Гўіда дэ Марка |
| Папярэднік | Альфрэд Сант |
| Наступнік | Лорэнс Гонзі |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 7 лютага 1934 (91 год) Біркіркара, Мальта |
| Партыя | Нацыяналістычная партыя |
| Адукацыя | Мальтыйскі унівэрсытэт |
| Сужэнец | Мары Фэнэк Адамі |
| Дзеці | 5 |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Эдвард Фэнэк Адамі па-ангельску: Edward Fenech Adami, нарадзіўся 7 лютага 1934) — мальтыйскі палітык, прэзыдэнт Мальты з 4 красавіка 2004 да 4 красавіка 2009 году.
Біяґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эдвард Фэнэк Адамі нарадзіўся 7 лютага 1934 ў ангельскай калёніі Мальта, у самым буйным горадзе Біркіркара. Пасьля атрыманьня незалежнасьці краіны ен працаваў у кіруючых органах дзяржавы, займаў вядучыя пасады.
Прэм’ер-міністар Мальты ў траўні 1987 — кастрычніку 1996 і верасьні 1998 — сакавіку 2004. Прэзыдэнт Мальты з красавіка 2004 па красавік 2009. Лідэр "Нацыяналістычнай партыі Мальты" 1977—2004, яе старшыня ў 1975—1977. Яго пераемнікам на пасадзе прэм’ер-міністра стаў Лорэнс Гонзі.
Ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Акрамя ўзнагарод Мальты ен таксама мае ўзнагароды і замежных дзяржаваў.
