Нацыяналістычная партыя (Мальта)
| Нацыяналістычная партыя | |
| па-мальтыйску: Partit Nazzjonalista | |
| | |
| Лідэр партыі | Alex Borg[d] |
|---|---|
| Дата заснаваньня | 1880 |
| Ідэалёгія | хрысьціянская дэмакратыя[d], кансэрватызм і праэўрапеізм[d] |
| Афіцыйны сайт | pn.org.mt |
Нацыяналістычная партыя (па-мальтыйску: Partit Nazzjonalista) — адна зь дзьвюх асноўных палітычных партыяў Мальты. Гэта хрысьціянска-дэмакратычная[1][2] і кансэрватыўная палітычная партыя[3][4]. Апісваецца як цэнтралісцкая[5] альбо правацэнтрысцкая партыя паводле палітычнага спэктру[6][7]. Яна падтрымлівае сяброўства Мальты ва Эўрапейскім Зьвязе[8]. У цяперашні час супрацьстаіць Лейбарысцкай партыі.
Ідэалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нацыяналістычная партыя вылучылася з Антырэфармісцкай партыі, закладзенай Фартунатам Міцьці ў 1883 годзе, выступаючы супраць палітыкі падаткаабкладаньня брытанскіх уладаў, а таксама захадамі па разьвіцьці адукацыйных і судовых сыстэмаў за часам пэрыяду абмеркаваньня моўнага пытаньня ў краіне[9]. У першай палове XX стагодзьдзе, як мяркуецца, партыя мела прыхільна ставілася да Франсіска Франка і фашыстоўскага ўраду Бэніта Мусаліні. Партыя падтрымлівала правы чалавека, але пакуль яны адпавядалі рыма-каталіцкага стаўленьня да іх. У далейшым партыя рушыла на больш цэнтрысцкія пазыцыі і стала больш прагрэсіўнай. Нацыяналістычная партыя выступала супраць увядзеньня разжэнстваў на Мальце ў 2011 годзе[10]. Аднак з таго часу зьмяніла свой пункт гледжаньня на пазыцыю падтрымкі больш лібэральных ідэяў. Розныя фракцыі ў Нацыяналістычнай партыі выступаюць супраць ЛГБТ, але большасьць ейных парлямэнцкіх групаў прагаласавала за ўхваленьня аднаплоцевых шлюбаў у 2017 годзе[11]. За апошнія некалькі гадоў партыя стала вельмі разнастайнай, а ейная ідэалёгія больш размытай.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Nordsieck, Wolfram (2017). «Malta». Parties and Elections in Europe.
- ↑ Hans Slomp (30.09.2011). «Europe, A Political Profile: An American Companion to European Politics». ABC-CLIO. — С. 683. — ISBN 978-0-313-39182-8.
- ↑ Balmer, Crispian (20.10.2017). «Death of a blogger casts shadow over murky Malta». Reuters.
- ↑ Khan, Mehreen (18.01.2022). «Malta’s Roberta Metsola elected president of European parliament». Financial Times.
- ↑ Fuller, Thomas; Tribune, International Herald (19.04.2004). «A pivotal role envisaged on EU’s southern flank». The New York Times.
- ↑ «Malta to hold parliamentary election on March 26». Reuters.
- ↑ «Centre-left wins Maltese election». Politico.
- ↑ Jon P. Mitchell (2002). «Ambivalent Europeans: Ritual, Memory and the Public Sphere in Malta». Taylor & Francis. — С. 156. — ISBN 9780415271530.
- ↑ Cassar, George (2003). «Politics, Religion and Education in Nineteenth Century Malta 1800—1919». Journal of Maltese Education Research. Faculty of Education, University of Malta. 1 (1): С. 96—118.
- ↑ «Malta passes historic divorce law». BBC News.
- ↑ «Nationalist Party MPs to vote in favour of gay marriage». Independent.