Прыматы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Прыматы
Olive baboon1.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Кляса Сысуны
Інфракляса Пляцэнтарныя
Надатрад Euarchontoglires
Атрад Прыматы
Бінамінальная намэнклятура
Primates
Арэал
Non-human primate range.png
Арэал не ўлічваючы чалавека

Прыматы (Primates, ад лац. Primas, літаральна «першыя») — атрад пляцэнтарных сысуноў, які ўключае ў сябе макраносых, як то лемураватыя і лорыеватыя прыматы, і суханосых прыматаў, як то доўгапяткападобныя і малпы у тым ліку чалавекападобныя малпы й сам чалавек. Прыматы паўсталі ад продкаў, якія жылі на дрэвах трапічных лясоў, бо шматлікія характарыстыкі прыматаў уяўляюць сабой прыстасаваньні да жыцьця ў гэтай складаным трохмерным асяродзьдзі. Усе, акрамя некалькіх відаў прыматаў, па меншай меры часткова жывуць на дрэвах і на сёньня. Прыматы прадстаўлены 516 сучаснымі відамі у 83 родах і 19 сямействах[1].

За выключэньнем людзей, якія засяляюць ўсе кантыненты, прыматы жывуць у трапічных і субтрапічных рэгіёнах Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы, Афрыцы й Азіі[2]. Прыматы значна адрозьніваюцца адзін ад аднаго паводле вагі, так шчуравы лемур мадам Бэртэ важыць усяго 30 грамаў, а горная гарыла — 200 кг. Паводле выкапнёвых сьведчаньняў, прымітыўныя продкі прыматаў, магчыма, існавалі ў канцы крэйдавага пэрыяду каля 65 мільёнаў гадоў назад. Найстарэйшым зь вядомых прыматаў зьяўляецца Палеоцэн Plesiadapis, які існаваў прыкладна 55—58 мільёнаў гадоў таму[3].

Парадак прыматы дзеліцца на дзьве асноўныя групы: макраносыя і суханосыя. Макраносыя маюць характарыстыкі больш падобныя да раньніх прыматаў, і ўключаюць у сябе лемураў Мадагаскару і лорыевых. Суханосыя ўключаюць у сябе малпаў і доўгапяткападобных.

Прыматы валодаюць шырокім дыяпазонам характарыстык. Некаторыя прыматы,у ключаючы чалавекападобных малпаў і бабуінаў, зьяўляюцца ў першую чаргу наземнымі, а не драўнянымі жывёламі, але ўсе віды валодаюць прыстасаваньнямі для лажаньня на дрэвах. Мэтады перасоўваньня, якія выкарыстоўваюцца прыматамі ёсьць скокі з дрэва на дрэва, хаджэньне на двух ці чатырох канцавінах, перасоўваньне пешшу. Прыматы характарызуюцца наящнасьцю вялікага галаўнога мозгу ў адносінах да іншых сысуноў, а таксама больш шырокім выкарыстаньнем стэрэаскапічнага зроку за кошт нюху, дамінуючай сэнсорнай сыстэмы ў большасьці сысуноў. Гэтыя асаблівасьці адзначаюцца ў больш разьвітых малпаў і значна ў меншай ступені ў лоры й лемураў. Трохкаляровы зрок склаўся ў некаторых прыматаў, у большасьці зь іх таксама маецца супрацьпастаўлены палец, а некаторыя маюць хвост. Прыматы маюць больш павольныя тэмпы разьвіцьця, чым у іншых аналягічных памерам сысуноў і дасягаюць сталасьці пазьней, але маюць таксама й павялічаную працягласьць жыцьця. У залежнасьці ад віду дарослыя асобы могуць жыць у адзіноце, быць павязаны ў пары або ў групах да сотні чальцоў.

Сыстэматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Атрад прыматы (Primates)

род †Altiatlasius
падатрад макраносыя (Strepsirrhini)
інфраатрад †Adapiformes
надсямейства †Adapoidea — сямействы: †Adapidae, †Notharctidae, †Sivaladapidae
інфраатрад лемурападобныя (Lemuriformes)
надсямейства Lemuroidea — сямействы: Cheirogaleidae, айаевыя (Daubentoniidae), індрыевыя (Indriidae), лемуравыя (Lemuridae), лепілемуравыя (Lepilemuridae), †Archaeolemuridae, †Megaladapidae, †Palaeopropithecidae
надсямейства Lorisoidea — сямействы: галагавыя (Galagidae), лорыевыя (Lorisidae)
падатрад суханосыя (Haplorhini)
інфраатрад доўгапяткападобныя (Tarsiiformes)
надсямейства Tarsioidea — сямейства доўгапяткавыя (Tarsiidae), †Archicebidae
інфраатрад малпы (Simiiformes)
парватрад шыраканосыя малпы (Platyrrhini) — сямействы: Callitrichidae, капуцынавыя (Cebidae), Aotidae, Pitheciidae, Atelidae
парватрад вузканосыя малпы (Catarrhini)
надсямейства Cercopithecoidea — сямейства Cercopithecidae
надсямейства чалавекападобныя малпы (Hominoidea) — сямействы: гібонавыя (Hylobatidae), гамініды (Hominidae)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Mammal Diversity Database(анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 01.11.2021 г.
  2. ^ Primate. Encyclopædia Britannica Online.
  3. ^ Helen J Chatterjee, Simon Y.W. Ho , Ian Barnes & Colin Groves (2009). "Estimating the phylogeny and divergence times of primates using a supermatrix approach". BMC Evolutionary Biology 9: 259.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Прыматысховішча мультымэдыйных матэрыялаў