Лорыевыя
| Лорыевыя | |
Loris tardigradus — тыповы від | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
| Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Падкляса | Зьвяры (Theria) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Атрад | Прыматы (Primates) |
| Падатрад | Strepsirrhini |
| Сямейства | Лорыевыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Lorisidae Gray, 1821 | |
Лорыевыя (Lorisidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 4 сучасныя роды і 16 відаў[1]. Насяляюць Афрыку на поўдзень ад Сахары і поўдзень Азіі. Асяроддзем іх пражываньня з’яўляюцца лясы. Выкапныя рэшткі вядомыя ад канца эацэну[2][3].
Лорыевыя — дробныя прыматы (85 г — 1,5 кг). Вочы вялікія. Вушы круглявыя. Лыч кароткы. Хвост вельмі кароткі, у некаторых відаў амаль адсутнічае. Пярэднія і заднія канечнасьці прыкладна аднолькавай даўжыні. Валасяны полаг густы, ваўняны, на сьпіне цямней. Зубная формула: 2/2, 1/1, 3/3, 3/3 = 36 зубоў[2][3].
Лорыевыя — драўняныя, ў асноўным расьлінаедныя і вусякаедныя. Актыўныя ноччу, а дзень праводзяць у дуплах дрэваў або на галінах. Іх дзеяньні звычайна павольныя і абдуманыя, але яны здольныя хутка рухацца пры неабходнасьці. Яны страцілі здольнасьць скакаць; яны трымаюцца заднімі нагамі і выцягваюць цела каб рукамі ўхапіцца за новую галінку[2][3].
Сыстэматыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сямейства лорыевыя (Lorisidae)
- род Arctocebus — віды: A. aureus, A. calabarensis
- род Loris — віды: L. lydekkerianus, L. tardigradus
- род Nycticebus — віды: N. bancanus, N. bengalensis, N. borneanus, N. coucang, N. hilleri, N. javanicus, N. kayan, N. menagensis, N. pygmaeus
- род Perodicticus — віды: P. edwardsi, P. ibeanus, P. potto
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 11.11.2021 г.
- 1 2 3 ADW (2001) Lorisidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 11.11.2021 г.
- 1 2 3 Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 177. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |