Перайсьці да зьместу

Індрыевыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Індрыевыя
Indri indri — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадПрыматы (Primates)
ПадатрадStrepsirrhini
СямействаІндрыевыя
Бінамінальная намэнклятура
Indriidae
Burnett, 1828

Індрыевыя (Indriidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 3 сучасныя роды і 19 сучасных відаў[1]. Яны насяляюць толькі Мадагаскар. Сустракаюцца ў лясах і хмызьняках. Сустракаюцца ў трапічных лясах і шыракалістых і вечназялёных лясах, звычайна ў лясах з вялікімі дрэвамі[2][3].

Члены гэтага сямейства марфалагічна разнастайныя, вагой ад 1 да 10 кілаграмаў. Хвост Indri вельмі кароткі, а ў іншых індрыевых доўгія хвасты. Вушы невялікія. Валасяны полаг густы, колер значна вар’іруецца ў розных відаў, ад яркага чорна-белага да карычневага і жоўтага. Лыч безвалосы, некалькі карацей, чым у лемураў. Зубная формула: 2/2, 1/0, 2/2, 3/3 = 30 зубоў[2][3].

Індрыевыя — драўняныя жывёлы. Indri і Propithecus звычайна жывуць невялікімі групамі, якія складаюцца з адной або некалькіх самак, аднаго або некалькіх самцоў і залежных маладых. Групы, як правіла, тэрытарыяльныя. Групавое жыцьцё звычайна мірнае, за выключэньнем пэрыяду размнажэньня ў некаторых відаў. Avahi ўтвараюць манагамныя пары. Avahi — начныя, а Indri, Propithecus — дзённыя жывёлы. Віды індрыевых даволі маларухомыя, групы перамяшчаюцца ад 300 да 1100 метраў у дзень. Індрыевыя — вэгетарыянцы, ядуць лісьце, пупышкі, плады, кару і кветкі. На індрыевых палююць людзі і фоса[2][3].

Сямейства індрыевыя (Indriidae)

  • род Avahi — віды: A. betsileo, A. cleesei, A. laniger, A. meridionalis, A. mooreorum, A. occidentalis, A. peyrierasi, A. ramanantsoavanai, A. unicolor
  • род Indri — від I. indri
  • род Propithecus — віды: P. candidus, P. coquereli, P. coronatus, P. deckenii, P. diadema, P. edwardsi, P. perrieri, P. tattersalli, P. verreauxi
  1. ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 09.11.2021 г.
  2. ^ а б в Dewey, T. (2008) Indriidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 09.11.2021 г.
  3. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 175, 176. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)