Лепілемуравыя
Выгляд
| Лепілемуравыя | |
Lepilemur mustelinus — тыповы від | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
| Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Падкляса | Зьвяры (Theria) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Атрад | Прыматы (Primates) |
| Падатрад | Strepsirrhini |
| Сямейства | Лепілемуравыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Lepilemuridae Gray, 1870 | |
| Арэал | |
Лепілемуравыя (Lepilemuridae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 1 сучасны род і 25 сучасных відаў[1]. Яны насяляюць толькі Мадагаскар[2][3].
Яны дасягаюць вагы ад 0,5 да 0,9 кілаграма, даўжыні цела ад 30 да 35 сантымэтраў, хваста ад 26 да 31 сантымэтра. Шэрсьць у іх шэра-карычневая або чырванаватая зьверху, ніз — бялёса-жоўты. Круглая галава сядзіць на кароткай шыі, вочы і вушы павялічаны. Зубная формула: 0/2, 1/1, 3/3, 3/3 = 32 зубоў.
Гэта начныя жывёлы. Рацыён складаецца з лісьця. Асноўныя пагрозы для лепілемуравых зыходзяць ад страты асяроддзя пражываньня і ад паляваньня[2][3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 09.11.2021 г.
- 1 2 ADW (1999) Lepilemuridae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 09.11.2021 г.
- 1 2 Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 175. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |