Гібонавыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гібонавыя
Hylobates lar - Kaeng Krachan WB.jpg
Hylobates lar — тыповы від
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы (Animalia)
Тып Хордавыя (Chordata)
Падтып Хрыбетныя (Vertebrata)
Надкляса Чатырохногія (Tetrapoda)
Кляса Сысуны (Mammalia)
Падкляса Зьвяры (Theria)
Інфракляса Пляцэнтарныя (Placentalia)
Атрад Прыматы (Primates)
Падатрад Haplorhini
Інфраатрад Simiiformes
Сямейства Гібонавыя
Бінамінальная намэнклятура
Hylobatidae
Gray, 1870
Арэал
Distribución hylobatidae.png

Гібонавыя (Hylobatidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 4 сучасныя роды і 20 відаў[1]. Насяляюць трапічныя і субтрапічныя тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Азіі, у тым ліку на Суматры, Барнэа, Яве і іншых астравах. Асяроддзем іх пражываньня з’яўляюцца густыя лясы. Выкапныя рэшткі вядомыя ад міяцэну паўднёва-ўсходняй Азіі[2][3].

Гібонавыя — сярэдніх памераў прыматы з вагой ад 3.9 да 12.7 кілаграма. Хвост адсутнічае. Перадплечча надзвычай доўгія, а пярэднія і заднія ступні доўгія і тонкія. Шэрсьць гэтых малпаў звычайна чорная, шэрая або карычняватая, часта з белымі меткамі на руках, ступнях і вобласьці твару. Прысутнічаюць седалищные мазалі. Некаторыя віды маюць павялічаны горлавы мяшок. Лыч кароткі. Яны належаць да парватрада вузканосых малпаў і іх ноздры знаходзяцца блізка адзін да аднаго. Зубная формула: 2/2, 1/1, 2/2, 3/3 = 32[2][3].

Гібонавыя — манагамныя, жывуць невялікімі сямейнымі атрадамі, як правіла, з 2–6 роднасных асобін. Гэтыя групы тэрытарыяльныя. Яны ў першую чаргу вэгетарыянцы, сілкуюцца інжырам і іншымі пладамі, лісьцем і парасткамі. Гібоны скачуць з галіны на галіну, часам за адзін раз пераадольваючы больш за 9 м. Актыўныя днём[2][3].

Сыстэматыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сямейства гібонавыя (Hylobatidae)

  • род Hoolock — віды: H. hoolock, H. leuconedys, H. tianxing
  • род Hylobates — віды: H. abbotti, H. agilis, H. albibarbis, H. funereus, H. klossii, H. lar, H. moloch, H. muelleri, H. pileatus
  • род Nomascus — віды: N. annamensis, N. concolor, N. gabriellae, N. hainanus, N. leucogenys, N. nasutus, N. siki
  • род Symphalangus — від S. syndactylus
  • вымерлыя роды: †Bunopithecus, †Junzi, †Kapi

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Mammal Diversity Database(анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 07.12.2021 г.
  2. ^ а б в Myers, P. (2000) Hylobatidae(анг.). Animal Diversity Web. Праверана 07.12.2021 г.
  3. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 190, 191. — 750 с. — ISBN 9780763762995(анг.)