Прудзіны (Менская вобласьць)
| Прудзіны | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Крупскі |
| Сельсавет | Заборскі |
| Першыя згадкі | 1614 |
| Дата заснаваньня | XVII стагодзьдзе |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 171 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°25′38″ пн. ш. 29°19′05″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 26 чал. (2010)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1796 |
| СААТА | 6230836096 |
| Нумарны знак | 5 |
| Прудзіны на мапе Беларусі ± Прудзіны | |
Прудзі́ны[2] — вёска ў Заборскім сельсавеце Крупскага раёну Менскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснаваная ў XVII стагодзьдзі. Ва ўладаньні Станіслава Галінскага. У 1614 годзе ў складзе Бобрскага маёнтку. У 1667 годзе налічвала 11 двароў. У 1909 годзе зьяўлялася часткай Абчускай воласьці Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні, мела 68 двароў ды 443 жыхары. У 1924 годзе ўключаная ў склад Чарэйскага раёну Барысаўскай акругі. Ад 1931 году ў складзе Крупскага раёну. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Перамога». Маюцца крама, жывёлагадоўчая ферма. Магіла ахвяраў фашызму, на яко пахаваныя 18 мірных жыхароў, якіх у ліпені 1943 году расстралялі нямецка-фашысцкія захопнікі. У 1960 годзе на магіле пастаўлены абэліск.
28 траўня 2013 году перададзеная зь ліквідаванага Абчускага ў Заборскі (Кастрычніцкі) сельсавет[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 62 чалавекі
- 2010 год — 26 чалавек[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 2. — Менск, 2011.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 224
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)