Рада прадстаўнікоў Іраку
Рада прадстаўнікоў Іраку (па-арабску: مجلس النواب العراقي Majlis an-Nuwwāb al-ʿIrāqiyy) — на сёньняшні дзень галоўны заканадаўчы орган Іраку. Колькасьць прадстаўнікоў — 325 чалавек. Засядае ў Багдадзе ў Зялёнай зоне.
Канстытуцыя 2005 року
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле Часовай Канстытуцыі, якая была зацьвержана 15 кастрычніка 2005 року, Рада прадстаўнікоў уяўляе сабою ніжнюю палату Парлямэнту Іраку. Аднак верхняя палата — Рада Саюзу — пакуль не сфармаваная.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Апошнія выбары адбыліся 7 сакавіка 2010 року, аднак вынікі аспрэчваюцца, і Выбарчая камісія Іраку праводзіць частковы пералік галасоў.
Паводле афіцыйных зьвестак (да пераліку) у Раду прадстаўнікоў уваходзяць дэпутаты ад наступных выбарчых блёкаў:
- Аль-Іракія — 91
- Кааліцыя ў падтрымку дзяржавы закону — 89
- Іракскі нацыянальны альянс — 70
- Курдыстанія — 43
- Рух за зьмены — 8
- Фронт ірацкай згоды — 6
- Курдзкі ісламскі хаўрус — 4
- Ісламскае курдзкае грамадзтва — 3
- Ірацкае адзінства — 3
- Сьпіс Дзьвюхмоўя — 1
Пакінутыя 7 мандатаў (кампэнсавальныя месцы) будуць разьмеркаваныя паміж мінулымі ў парлямэнт партыямі пазьней.