Падсьвільле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 23:44, 9 красавіка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Падсьвільле
Герб Падсьвільля
Вобласьць: Віцебская
Раён: Глыбоцкі
Пасялковы савет: Падсьвільскі
Насельніцтва: 2,6 тыс. (2007)
Тэлефонны код: +375 2156
Паштовы індэкс: 211797
Геаграфічныя каардынаты: 55°08′50″ пн. ш. 27°58′38″ у. д. / 55.14722° пн. ш. 27.97722° у. д. / 55.14722; 27.97722Каардынаты: 55°08′50″ пн. ш. 27°58′38″ у. д. / 55.14722° пн. ш. 27.97722° у. д. / 55.14722; 27.97722
Падсьвільле на мапе Беларусі
Падсьвільле
Падсьвільле
Падсьвільле
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Падсьві́льле — мястэчка ў Беларусі, на берагох азёраў Алаізбэрг і Белае. Цэнтар пассавету Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 2,6 тыс. чал. (2007). Знаходзіцца за 26 км на ўсход ад Глыбокага, за 194 км ад Віцебску. Чыгуначная станцыя на лініі Маладэчна — Полацак.

Назва

Мястэчка мае назву-арыенцір — мясьціна каля вёсак Сьвілы, Сьвіль[1].

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Падсьвільле мае зьвязкі з другім падзелам Рэчы Паспалітай (1793), каля вёска апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пліскай воласьці Дзісенскага павету1842 Віленскай губэрні).

Станам на 1913 у Падсьвільлі было 9 двароў і фальварак Алаізбэрг з 3 дварамі. З пракладаньнем чыгункі Маладэчна — Полацак у вёсцы адкрылася чыгуначная станцыя, што істотна паскорыла яе разьвіцьцё.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Падсьвільле апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дзісенскім павеце Віленскага ваяводзтва. Тут збудавалі гаспадарчыя пабудовы і стайні для пагранічных войскаў.

У 1939 Падсьвільле ўвайшло ў БССР, у Пліскі раён Вялейскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1944 Падсьвільле ўвайшло ў склад Полацкай, у 1954 Маладэчанскай вобласьці, цягам 19501962 была цэнтрам Пліскага раёну. 28 чэрвеня 1958 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу, з 1962 у Глыбоцкім раёне.

Насельніцтва

Міжваенная пагранічная стражніца

Інфраструктура

У Падсьвільлі працуюць сярэдняя і дзіцячая музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, паліклініка, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта і інш.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай (камунальнае УП «Завод харчовых прадуктаў», вытворчая дзялянка Глыбоцкага камбікормавага заводу), лёгкай (ільнозавод) галінаў прамысловасьці. Працуюць Дзьвінская экспэрымэнтальная база Інстытуту лесу Нацыянальнай АН Беларусі, ПМК Мінсельбуду, філія АСБ «Беларусбанк», 15 прадпрыемстваў гандлю і 1 — грамадзкага хачаваньня.

Турыстычная інфармацыя

Падсьвільле — цэнтар дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсіяў[3].

Выдатныя мясьціны

У міжваенны пэрыяд у Падсьвільлі існаваў касьцёл (не захаваўся), у наш час у мястэчку збудавалі новы касьцёл Найсьв. Сэрца Езуса.

Вядомыя асобы

У Падсьвільлі знаходзіцца магіла Міхала Фалькоўскага (18391930) — удзельніка нацыянальна-вызвольнага

Крыніцы

  1. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 298.
  2. ^ Язэп Бунто. Падсвілле // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 375.
  3. ^ Подсвилье // Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Падсьвільлесховішча мультымэдыйных матэрыялаў