Павал I

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Павал I (імпэратар расейскі)»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Павал I
Імпэратар Усерасейскі
Borovikovskiy PtPavla1GRM.jpg
Imperial Monogram of Tsar Paul I of Russia.svg 
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 верасьня (1 кастрычніка) 1754[1], Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя[2][1]
Памёр 12 (24) сакавіка 1801[1] (46 гадоў) або 23 сакавіка 1801(1801-03-23)[3] (46 гадоў), Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя[2]
Пахаваны Петрапаўлаўскі сабор
Нашчадкі Аляксандар I Раманаў[4], Канстанцін Паўлавіч, Мікалай I, Аляксандра Паўлаўна[5][6][7], Алена Паўлаўна, Марыя Паўлаўна, Кацярына Паўлаўна[8], Вольга Паўлаўна, Ганна Паўлаўна Раманава[9], Міхаіл Паўлавіч, Сямён Афанасьевіч Вялікі і Марфа Паўлаўна Мусінава-Юр’ева
Дынастыя Гальштэйн-Готарп-Раманавы
Сужэнец Натальля Аляксееўна[1] і Марыя Фёдараўна[1]
Бацька Пётар III
Маці Кацярына II
Узнагароды
кавалер Ордэну Сьвятога Аляксандра Неўскага ордэн Чорнага арла Order of St. Vladimir, 1st class Order of St. Andrew Order of the Saint John of Jerusalem Ордэн Святой Ганны Ордэн Белага арла ордэн Серафімаў ордэн Святога Януарыя Канстанцінаўскі ордэн Сьвятога Георгія ордэн Святога Фердынанда за заслугі Order of the Holy Spirit
Подпіс Paul I signature.svg

Павал Пятровіч (1 кастрычніка [ст. ст. 20 верасьня] 1754, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя — 24 сакавіка [ст. ст. 12 сакавіка] 1801, Санкт-Пецярбург) — імпэратар Расейскай імпэрыі (1796—1801) з дынастыі Раманавых, сын Пятра III Фёдаравіча і Кацярыны II Аляксееўны.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхоўваўся ізалявана ад бацькоў пры двары сваёй бабулі Лізаветы, якая жадала зрабіць яго спадчыннікам замест Пятра III. Зь дзяцінства адрозьніваючыся слабым здароўем рос вельмі нэрвовым, уразьлівым і надмерна запальчывым, падазроным да навакольных яго людзям. З 1783 г. жыў у Гатчыне, дзе меў свой двор і невялікую армію. У 1794 г. Кацярына II вырашыла адхіліць свайго сына ад трона і перадаць яго старэйшаму ўнуку Аляксандру Паўлавічу, але сустрэла процідзеяньне з боку вышэйшых дзяржаўных саноўнікаў ды яе сьмерць 6 лістапада 1796 г. перашкодзіла гэтаму. У 1796 г. наведаў Койданаў. З гэтай нагоды ў сядзібным палацы магнатаў Радзівілаў быў дадзены ўрачысты абед.

Стаўшы імпэратарам пачаў з ломкі ўсіх парадкаў кацярынінскага праўленьня: пераймяноўваліся гарады, амніставаліся вязьні, у тым ліку удзельнікі паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі, скарачалася колькасьць губэрняў. Указам ад 12 сьнежня 1796 г. Полацкая і Магілёўская губэрні аб’ядноўваліся ў Беларускую з цэнтрам у Віцебску, а Віцебская і Слонімская ў Літоўскую з цэнтрам у Вільні. Пацьвердзіў кіраваньне і судаводзтва на былых землях ВКЛ на аснове Статуту ВКЛ 1588 году. З 1799 г. у Беларускай, Менскай ды Літоўскай губэрнях уводзілася пасада фіскалаў, якім ставілася ў абавязак «выведваць аб усялякіх злоўжываньнях улады і маўклівым уціску абывацеляў». Заканадаўча зацьвердзіў прынцып пераходу прастола па праве першародзтва па мужчынскай лініі. Праводзіў курс на ўзмацненьне рэжыму асабістай ўлады, а парадкі, заведзеныя ў Гатчыне, былі перанесеныя на ўсё расейскае войска. Асьцерагаючыся распаўсюджваньні ў Расеі ідэй Францускай рэвалюцыі забараніў выезд маладых людзей за мяжу на вучобу, быў цалкам забаронены імпарт кніг, ажна да нотаў, зачыненыя друкарні.

Быў прыхільнікам каталіцкай царквы і прыпыніў пачаты Кацярынай ІІ перавод уніятаў у праваслаўе ды нават прапанаваў рымскаму папу, зьневажанаму рэвалюцыянэрамі Францыі перасяліцца ў Расейскую імпэрыю. Даў прытулак у Расейскай імпэрыі Мальтыйскаму ордэну, прыняўшы статут Вялікага Магістра і пратэктары ордэна. Ордэнская сыстэма Расейскай імпэрыі ды Мальтыйскага Ордэна былі часткова інтэграваныя.

Зьнешняя палітыка адрозьнівалася непасьлядоўнасьцю. У 1798 г. Расейская імпэрыя ўвайшла ў антыфранцускую кааліцыю зь Вялікабрытаніяй, Аўстрыяй, Турэччынай, Каралеўствам абедзьвюх Сыцыліяў. Па патрабаваньні саюзьнікаў галоўнакамандуючым расейскімі войскамі быў прызначаны А. Сувораў. Аднак ужо ў кастрычніку 1798 г. Расея разарвала зьвяз з Аўстрыяй ды адклікала свае войскі з Эўропы. У 1800 г. заключыў пагадненьне з Н. Банапартам, якога пасьля перавароту 18 брумэра 1799 г. не лічыў больш рэвалюцыянэрам.

Быў двойчы жанаты. У 1773, не дасягнуўшы і 20 гадоў, ажаніўся на гесэн-дармштатскай прынцэсе Вільгельміне (у праваслаўі — Натальлі Аляксееўне), але праз тры гады яна памерла падчас родаў, і ў тым жа 1776 Павел ажаніўся другасна, на прынцэсе Сафіі-Дарацеі (у праваслаўі — Марыі Фёдараўне), ад якой меў 4 сыноў і 6 дачак, зь якіх імпэратарамі былі Аляксандар I ды Мікалай I.

Быў задушаны ва ўласнай спальні ў выніку палацавага перавароту, а да ўлады прыведзены ягоны сын Аляксандар I.

Незадоўга перад сваім забойствам паслаў войска Данское ў паход на Індыю, які быў адменены адразу пасьля ягонай сьмерці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е ё ж з і к Павел I // Русский биографический словарь / под ред. А. А. ПоловцовСПб.: 1902. — Т. 13. — С. 4–64.
  2. ^ а б в г д е Павел I (российский император) // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  3. ^ а б в Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000
  4. ^ Г. Александр I // Энциклопедический лексиконСПб.: 1835. — Т. 1. — С. 469–480.
  5. ^ С. Трубачев Александра Павловна // Русский биографический словарьСПб.: 1896. — Т. 1. — С. 115–118.
  6. ^ Александра Павловна // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 373.
  7. ^ А. А. Кр. Александра Павловна // Энциклопедический лексиконСПб.: 1835. — Т. 1. — С. 450.
  8. ^ Екатерина Павловна // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIа. — С. 576.
  9. ^ С. Тр. Анна Павловна // Русский биографический словарьСПб.: 1900. — Т. 2. — С. 188–189.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Павел І. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. VII. Мінск. 1973. С. 586—587.
  • Пазняк С. Павел І. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1999. С. 363.
  • Павел І. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 11. Мінск. 2000. С. 463.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Менск: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Павал Iсховішча мультымэдыйных матэрыялаў