Осман Букары
| Осман Букары | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 13 сьнежня 1998[1] (27 гадоў) | |
| Рост | 170 см | |
| Пазыцыя | паўабаронца, нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Відзэў Лодзь | |
| Нумар | 22 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2018—2020 | Трэнчын | 51 (12) |
| 2020—2022 | Гент | 25 (4) |
| 2021—2022 | → Нант | 24 (2) |
| 2022—2024 | Црвена Зьвезда | 56 (19) |
| 2024—2025 | Остын[d] | 42 (4) |
| 2026— | Відзэў Лодзь | 0 (0) |
| Зборныя | ||
| 2019 | Гана (да 23)[d] | 3 (3) |
| 2021— | Гана | 18 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Осман Букары (па-ангельску: Osman Bukari; нар. 13 сьнежня 1998 году) — ганскі футбаліст, ўінгер польскага клюбу «Відзэў» і нацыянальнай зборнай Ганы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў кар’еру ў славацкім «Трэнчыне»[2] пасьля таго як перабраўся ў Славаччыну з ганскага клюбу «Акра Лаянз». За два сэзоны стаўся ключовым гульцом дружыны, асабліва ў сэзоне 2019—2020 гадоў, калі ганец быў улучаны ў сымбалічную зборную славацкага першынства[3]. 4 верасьня прыяднаўся да бэльгійскага «Генту», адразу дамогшыся месца ў асноўным складзе клюбу. Разам з клюбам браў удзел у розыгрышу Лігі Эўропы, змагаючыся з «Гафэнгаймам», «Црвенай Зьвездай» і чэскім «Слованам». Сэзон 2021—2022 гадоў афрыканец згуляў у шэрагах «Нанту» ў розыгрышу францускай Лігі 1. Па павяртаньні ў «Гент» адразу быў выкуплены сэрбскай «Црвенай Зьвездай» за 3 млн эўра[4]. Дэбютаваў за бялградзкі клюб 10 ліпеня 2022 году ў хатнім матчы супраць «Раднічкаў», які скончыўся зь лікам 4:0[5]. Букары адзначыўся голам. Спартовец быў абраны гульцом матчу, зарабіўшы тры галы і адзін асыстэнцкі пункт на свой рахунак, у кваліфікацыйным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць армянскага «Пюніку»[6]. Улучыў мяч з далёкай адлегласьці ў браму «Партызану» ў адвечным дэрбі Бялграду, які скончыўся ўнічыю зь лікам 1:1.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў за нацыянальную зборную Ганы 25 сакавіка 2021 году ў матчы супраць зборнай ПАР у кваліфікацыі Кубка афрыканскіх нацыяў. З 2022 году стаўся сталым гульцом асноўнага складу, дзякуючы чаму паехаў на чэмпіянат сьвету 2022 году ў Катары.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Нант»:
- Уладальнік Кубка Францыі: 2022
«Црвена Зьвезда»:
- Чэмпіён Сэрбіі: 2023, 2024
- Уладальнік Кубка Сэрбіі: 2023, 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Soccerway (мн.)
- ↑ «Bukari joins Trenčin». Ghana soccer.
- ↑ «Best XI of Slovak league». Fortunaliga.
- ↑ «Bukari joins Red Star». GOAL.
- ↑ «Bukari makes his Red Star debut». Serbian SuperLiga.
- ↑ «Hat-trick against Pyunik». UEFA Champions League.