Одачы
Одачы (па-японску: 大太刀 , «вялікі меч») — адзін з тыпаў доўгіх японскіх мячэй. Тэрмін нодачы (па-японску: 野太刀 , «палявы меч») азначае іншы тып мяча, але часта памылкова выкарыстоўваецца замест одачы.
Каб звацца одачы, меч павінен быў мець даўжыню клінка ня менш 3-х сяку (90,9 см), аднак, як і ў выпадку шматлікіх іншых японскіх тэрмінаў, якія адносяцца да мячоў, дакладнага вызначэньня даўжыні одачы няма. Звычайна одачы — гэта мячы з клінкамі 130—180 см з дзяржальняю больш за 50 см.
Прызначэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прызначэньне одачы можна разьбіць на наступныя віды:
- Дар храму. Некаторыя одачы ўвязваліся тымі, што моляцца з перамогаю ў вайне, іншыя зьмяшчаліся ў скарбніцы як леґендарныя мячы.
- Зброя. Дасьледаваньні старых тэкстаў паказваюць, што одачы ўжываліся ў бітвах у якасьці зброі пехацінцаў.
- Сымбаль арміі. Некаторыяодачы былі занадта доўгія, каб іх можна было выкарыстоўваць. Аднак ёсьць сьведчаньні, што іх ужывалі ў якасьці сымбала войска, падобна вайсковаму сьцягу альбо дзіды. (Дадзенае меркаваньне мае патрэбу ў правядзеньні дадатковых дасьледаваньняў)
- Цырыманіяльнае прызначэньне.
- Дэманстрацыя ўменьня каваля.
Выкананьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Одачы вельмі складзены ў вырабе. Каб зрабіць добры одачы, трэба:
- больш сталі й часу, чым на звычайны меч. Апрача таго, вельмі важна каваць сталь хутка, што патрабуе добрага ўменьня ад малатабойцы.
- праца ў артэлі. Кожны ў артэлі павінен быць сапраўдным майстрам сваёй справы.
- вайвышэйшае майстэрства ў тэрмаапрацоўцы.
- адмысловае абсталяваньне. Напрыклад, ёмістасьць для загартоўкі павінна быць больш, чым для звычайнага мяча.
- іншы спосаб паліраваньня. Одачы пры паліроўцы замацоўваецца нерухома, у той час як звычайны меч рухаецца па-над тачыльным каменем.
Ужываньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Одачы, якія выкарыстоўваліся як зброя, былі занадта вялікія для самураеў, каб насіць іх падобна звычайным мячам. Існавала два спосабу нашэньня.
- За сьпіною. Гэта было непрактычна, таму што было немагчыма даволі хутка выхапіць меч.
- Іншы мэтад быў прасьцей — нашэньне мяча ў руцэ. У эпоху Мурамачы было прынята, каб за самураем ішоў зброяносец, які ў патрэбны момант дапамагаў выцягнуць одачы з похваў.
Стылі фэхтаваніня з одачы зьвярталі большую ўвагу на сыходныя рэжучыя ўдары й трывалы хват зброі.
Одачы цалкам выйшлі з ужытку як зброя пасьля вайны Асака-Нацуно-Дзін 1615 року (бітва між Такугава Іэясу й Таётомі Хідэёры — сынам Таётомі Хідэёсі).
Чыньнікі страты папулярнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пасьля 1615 року бітвы спыніліся.
- Улада Бакуфу выдала закон, згодна зь якім забаранялася мець меч больш вызначанае даўжыні. Пасьля того, як закон набыў моц, шматлікія одачы былі абрэзаныя, каб адпавядаць устаноўленым нормам. Гэта адна з чыньнікаў таго, што одачы так рэдкія.
Одачы больш не ўжывалася па прамым прызначэньні, але ўсё яшчэ былі каштоўным дарам ў пэрыяд Сінто («новых мячэй»). Гэтае стала іх галоўным прызначэньнем. Па прычыне таго, што іх выраб патрабуе самага высокага майстэрства, было прызнана, што павага, суґестная іх зьяўленьнем, адпавядае малітве багам.