Перайсьці да зьместу

Айкучы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Айкучы

Айкучы (па-японску: 合口 — «падагнанае вусьце») — японскі нож[1], разнавід танто, адметнаю асаблівасьцю аправы якога ёсьць адсутнасьць цубы і амаль ніяк не пазначаны пераход да клінка. Заменчаны з аднаго боку клінок мае зьлёгку выгнутую форму. У якасьці пераходу сустракаецца тонкі абадок, выкананы з мэталу або непасрэдна з матэрыялу самое дзяржальні.

Адзін з найбольш распаўсюджаных тыпаў нажоў у Японіі. Прадстаўлены як рознымі памерамі (даўжыня клінка да 1-го сяку (30,3 см), агульнаю даўжынёй зь дзяржальняю ўмоўна ≈ 20-50 см), так і разнастайныя стылямі дзяржальняў ды похваў. Клясычнымі для дадзенага тыпу нажоў ёсьць гладкія дзяржальні або дзяржальні з шыкоўным разьбярствам. Таксама распаўсюджаны стыль абцяжкі скатаваю скураю . Аплётка дязржальняў сустракаецца дужа рэдка. У большасьці выпадкаў матэрыял і афармленьне похваў як бы працягваюць дзяржальню так, што нож выглядае адзіным стылявым блёкам. Лінія стыку часам практычна незаўважная, у сувязі з чым можа ўзьнікнуць сумненьне, зь якога боку знаходзіцца дзяржальня. Асабліва гэта ўласьціва вырабам з паліраванае драўніны і косткі, у афармленьні якіх адсутнічаюць мэталічныя дэталі.

Падчас блізкага бою айкучы ўжываўся самураямі для нанясеньня апошняга ўдару зрынутага на зямлю суперніку. Паводле бушыдо забаранялася забіваць мячом суперніка, што ляжыць на зямлі. Паколькі айкучы не лічыўся мячом, як катана або вакідзасі, забіваць ім ляжачага суперніка не забаранялася.

Айкучы насіліся за поясам, як і мячы. Вялікія — сбоку, збоку, накшталт вакідзасі, сярэднія — амаль на жываце, маленькія, быўшы таемнаю зброяю, маглі мясьціцца дзе заўгодна: у рукавах, у запазусе і гэтак далей.

Пасьля сканчэньня Эпохі войнаў (прыкладна з 1600 року) айкучы паступова становіцца больш творам мастацтва, ніж зброяю.