Ёроі тосі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антыкварны японскі ёроі тосі.

Ёроі тосі (па-японску: 鎧通し) — адзін з традыцыйных мячоў, якія насілі самураі ў фэўдальнай Японіі. Прадстаўляе сабою доўгі нож з большаю таўшчынёю ляза ў зоне верхняга грэбня, ніж танто.

Па памеры вар’яваліся ад 20 да 22 см, але некаторыя асобнікі маглі быць карацей за 15 см. Таўшчыня ляза ў зоне выемкі на пачатку рэжучае канты магла складаць да 1,27 см.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя ёроі тосі зьявіліся ў пэрыяд Сэнґоку (то бок у позьні пэрыяд Мурамаці)[1].

Ужываньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ёроі тосі ўжываліся для пранізваньня брані[2] і для нанясеньня колатых ранаў пры барацьбе ў шчыльным кантакце. Насіліся на ўнутраным боку пояса ззаду або на правым баку[3], зь дзяржальняю, разьмешчанаю наперад і да верхняга краю.

Праз тое, што ёроі тосі насілі справа, гэты клінок выхоплівалі леваю рукою, што абумовіла пашырэньне альтэрнатыўнае назвы гэтае зброі — мэтэдзасі (馬手差)[4], або «выхапляльныя на кані (то бок рукою, што трымае павады, левай рукой) клінок».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Japanese sword, Kanzan Satō, Kodansha International, 1983. P. 30.
  2. ^ Ratti Oscar, Westbrook Adele Сакрэты самураяў; Дасьледаваньне баявых мастацтваў фэўдальнае Японіі = Secrets of the Samurai; A Survey of the Martial Arts of Feudal Japan. — С. 260.
  3. ^ Landy Pierre Японія = Japan. — Nagel Publishers. — С. 68.
  4. ^ 国語大辞典. — 新装版. — Токіё: Shogakukan, 1988.