Нагіната
Наґіната́ (なぎなた, 長刀 або 薙刀, даслоўны пераклад — «даўгі меч») — японская халодная зброя з доўгаю дзяржальнаю авальнага перасеку (менавіта дзяржальняю, а ня дрэўкам, як можа здацца на першы погляд) й выгнутым аднабаковым клінком. Дзяржальня даўжынёю каля 2 мэтраў ды клінок каля 30 см. У ходзе гісторыі стаў значна больш распаўсюджаным скарочаны (1,2-1,5 м) і палегчаны варыянт, што выкарыстоўваўся на трэнаваньнях і які паказаў вялікую баяздольнасьць. Ёсьць аналяґам ґлефы (хоць часта памылкова называецца алебардаю), але значна больш лёгкая. Першыя зьвесткі пра ўжываньне наґінаты адносяцца да канца VII стагодзьдзя. У Японіі існавала 425 школаў, дзе вывучалі тэхніку бою наґінатадзюцу. Была ўлюбёнаю зброяю сохэяў ды ямабусі, чарнецаў-ваяроў.
У мірны час наґіната ўжывалася жанчынамі з клясы самураяў для абароны свайго жытла.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Неяпонскія аналяґі: