Перайсьці да зьместу

Надачы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Надачы

Надачы (па-японску: 野太刀, のだち — «палявы меч») — японскі тэрмін, што адносіцца да вялікага японскага мяча. Некаторыя, аднак, прытрымліваюцца думкі, што надачы зьяўляецца блізкім сынонімам одачы (大太刀 «вялікі меч», «о-тачы») і пазначае вельмі вялікі тачы. Тэрмін не пазначаў першапачаткова хоць-які від японскага баявога мяча вельмі вялікіх памераў (дайто), такі, як тачы, але ў наш час часта (няслушна) ужываецца менавіта гэтак.

Надачы ўжываўся як зброя пяхоты ў баю. Ужываньне надачы ў памяшканьнях ці іншых абмежаваных прасторах уяўляе пэўныя цяжкасьці. Асноўным чыньнікам таго, што выкарыстаньне такіх мячоў не было паўсюдным, зьяўлялася тое, што клінок значна цяжэй выкаваць, чым клінок мяча звычайнае даўжыні.

Гэты меч насілі за сьпіною з-за ягоных вялікіх памераў. Гэта было выключэньнем, бо іншыя японскія мячы, як катана й вакідзасі насілі заторкнутым за пояс, а тачы падвешваўся лязом уніз. Аднак надачы не выхоплівалі з-за сьпіны. З-за сваёй вялікай даўжыні й вагі, ён быў вельмі складнаю зброяю.

Японскі «тачы» ставіцца да мячоў, ганаровым прэфіксам «O» маецца на ўвазе, што чалавек ці аб’ект мае асаблівую значнасьць. У гэтым выніку значэньне зьвязанае з памерам мяча (больш за 3 сяку (90,9 см) у даўжыню клінка (у асноўным 110—130 см) і дзяржальняю больш за 40 см).

Адным з прызначэньняў надачы была барацьба зь вершнікамі. Часта ён ужываўся разам зь дзідаю, бо з доўгім клінком ён быў ідэальным для паразы суперніка і яго каня адным махам. З-за сваёй вагі ён ня мог ужывацца паўсюль зь лёгкасьцю і, як правіла, адкідваўся, калі пачынаўся блізкі бой. Меч адным махам мог паразіць адразу некалькіх варожых жаўнераў. Пасьля выкарыстаньня надачы самураі ўжывалі для блізкага бою больш кароткую й зручную катану.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Надачысховішча мультымэдыйных матэрыялаў