Танрэн бо
Выгляд
Танрэн бо (па-японску: 鍛錬棒) — цяжкая квадратная біта (кій) зь дзяржальняю ня менш за 60 мм[1], што ўжываецца ў японскіх баявых мастацтвах у ходзе адзінкавых трэнаваньняў для розьвітку моцу й вытрываласьці.
Прызначаны адмыслова для таго, каб звыкнуцца з вагаю цяжкае рэчы, заразом рэдка мае выгляд мяча, у адрозненьне ад бокэна ды субурыто (таму менш эфэктыўны для вывучэньня ўдараў катанаю й не падыходзіць для кантакту зь іншымі мячамі). Вага ды памер танрэн бо не абмежаваныя й абумоўленыя толькі сілаю таго, хто трэнуецца[1].
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Трэнаваньне з танрэн бо (з ілюстрацыямі)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Танрэн бо - кій для трэнаваньня хопу. gripboard.ru.