Нагамакі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Нагамакі

Наґамакі (па-японску: 長巻 — «доўгая абгортка») — японская халодная зброя, што складаецца з дравянае дзяржальні зь вялікім вастрыём. Была папулярная ў XII—XIV стагодзьдзях[1]. Была падобная на соўню, наґінату або ґлефу, але адрозьнівалася тым, што даўжыня дзяржальні і вастрыя былі прыкладна роўныя, што дазваляе яе клясыфікаваць, як меч. Гэтаю зброяю наносіліся, пераважна, сякучыя ўдары, але яна магла ўжывацца і ў якасьці дзіды. Выкарыстоўвалася ў пяхоце. Наґамакі варта трымаць дзьвума рукамі, прычым падчас бою становішча рук не зьмяняецца. Правая рука разьмешчаная бліжэй да вастрыя. У барацьбе з кавалерыяю ўдары часта наносіліся па нагах каней[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэтая зброя ўжывалася ў пэрыяды Камакура (1192—1333), Намбоку-цё (1334—1392) і ў пэрыяд Мураматы (1392—1573) дасягнула найбольшае распаўсюджанасьці. Таксама яго выкарыстоўваў Ода Набунага [3].

Прылада[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наґамакі — зброя, што выраблялася ў розных маштабах. Звычайна поўная даўжыня складала 180—210 см, вастрыё — да 90—120 см. Лязо мелася толькі з аднаго баку клінка. Дзяржальня наґамакі апрацоўвалася шнурамі ў перахрышчанай манэры, накшталт дзяржальні катаны[4]. У наґамакі дастаткова вялікі рычаг, гэта дазваляе вельмі зручна працаваць з гэтаю зброяю, у паядынку можна трымаць суперніка на неабходнай адлегласьці. У баю супернік хутчэй стамляецца пры намерах дастаць уладальніка гэтае зброі[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дзьмітры Аляксееў Энцыкляпэдыя зброі = Энциклопедия оружия. — Litres, 2017.
  • Павал Югрінаў Малая энцыкляпэдыя халоднае зброі = Малая энциклопедия холодного оружия. — Litres, 2017.
  • Клясыфікацыя зброі й узбраеньня. — ОЛМА Медиа Групп.
  • Адэль Ўэстбрук, Оскар Раты Таемніцы самураеў.: Баявыя мастацтвы фэўдальнае Японіі. — Азбука-Аттикус, 2017. — С. 592.
  • Валеры Хораў Японская зброя буйным плянам = Японское оружие крупным планом. — 2010. — 254 с.
  • Чарльз Дан Традыцыйная Японія. Быт, рэліґія, культура. — Litres, 2017. — 2895 с.
  • Ф.Ф. Гайваронскі, В.В. Ларыёнаў Эвалюцыя вайсковага мастацтва: этапы, тэндэнцыі, прынцыпы = Эволюция военного искусства: этапы, тенденции, принципы. — Вайс. выд-ва, 1987. — С. 246.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Нагамакісховішча мультымэдыйных матэрыялаў