Дайсё
Дайсё (па-японску: 大小, дайсё:, літ. «вялікі-малы») — пара мячоў самурая, што складаецца з дайто (доўгага мяча) і сёто (кароткага мяча). Даўжыня дайто — больш 60,6 см, даўжыня сёто — 30,3-60,6 см. Таксама ў якасьці сёто мог выкарыстоўвацца кінжал-танто, даўжыня клінка якога не перасягала 30,3 см. Гэтак часта дзеялі, калі ў ролі доўгага мяча выступаў тачы.
Дайсё ўжывалася выключна самурайскаю клясаю. Дайсё было найважным складнікам касьцюма самурая, яго саслоўным пасьведчаньнем. Ваяры ставіліся да сваёй зброі адпаведным чынам — беражліва сачылі за яго станам, трымалі каля сябе нават падчас сну. Іншыя сацыяльныя клясы маглі выкарыстоўваць для нашэньня толькі вакідзасі або танто.
Самурайскі этыкет патрабаваў здымаць доўгі меч пры ўваходзе ў хату (як правіла, ён пакідаўся ў слугі альбо на адмысловай падстаўцы), кароткі меч самураі заўсёды насілі пры сабе і выкарыстоўвалі ў якасьці асабістае зброі.
Дайто й сёто. Гістарычная даведка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да XIV ст. катанаю зваўся доўгі кінжал або кароткі меч, што закаркаваны за пояс. У гэты час катана выконвала ролю сёто, а ў якасьці дайто выкарыстоўваўся меч тачы.
У XIV—XV ст. катанаю пачаў звацца доўгі меч (адпаведна, катана пачала выконваць функцыю 'дайто). У якасьці сёто зь ім стаў выкарыстоўвацца кароткі меч вакідзасі[1].
Такім чынам, дайто й сёто зьяўляюцца клясамі мячоў, але ня назваю пэўнае зброі. Гэтая акалічнасьць стала чыньнікам няслушнага ўжываньня дадзеных тэрмінаў. Напрыклад, у эўрапейскай літаратуры катанаю памылкова клічыцца толькі доўгі меч (дайто).
Звычайна ў баі ўжываўся толькі адзін зь мячоў дайсё. Бой дзьвума мячамі адначасова ставіўся да экзатычнае тэхніцы Рёто (両刀術), што была часткаю школы Тэнсін Сёдэн Каторы Сінто-ру. Падобная тэхніка зьяўляецца таксама часткаю школы Нітэн Іці-ру (па-японску: 兵法二天一流), якую стварыў Міямота Мусасі.
Цікавыя факты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Паводле леґенды первы самурайскі меч (выгнутае формы) выкавалі Амакуні й ягоны сын Амакура[2].
- Звычайны каваль за сваё жыцьцё ў сярэднім выкоўваў каля сотні мячоў.[2]
- Нягледзячы на тое, што большая частка кавалёў ставілася да саслоўя рамесьнікаў, ім дазвалялася для працэсу каваньня мячоў апранаць вопратку прыдворнае арыстакратыі — куґэ.[2]
- Некаторыя кавалі належалі да вышэйшых саслоўяў, найбольш вядомы з ьіх Імпэратар Го-тоба, які ўласнаручна выкаваў некалькі мячоў.[2]
- Знакамітыя кавалі атрымлівалі тытулы, часам — прыдворныя званьні.[2]
- У Нямеччыне двухручны меч часта насіўся ў пары з кароткім мячом, што клічаўся кацбальгер.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тэхналёгія вырабу японскіх клінкоў
- Вакідзасі
- Айкучы
- Катана
- Кусунгобу
- Тантодзюцу
- Ру (школа)
- Кэндзюцу
- Танто
- Тачы
- Цуругі
- Одачы
- Японскі меч
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ БАЖЭНАЎ А. Г. ГІСТОРЫЯ ЯПОНСКАГА МЯЧА. — Санкт-Пецярбург: «Выдавецкі дом „Балтыка"», 2001. — С. 124. — ISBN 5901555015
- ^ а б в г д К. С. Носаў «Узбраеньне Самураеў»