Кайкэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Кайкэн

Кайкэн (па-японску: 懐剣?, да рэформы правапісу квайкэн, таксама футокоро-ґатана)кінжал, насімы мужчынамі ды жанчынамі самурайскае клясы ў Японіі, разнавід танто. Кайкэны выкарыстоўваліся для самаабароны ў памяшканьні, дзе доўгія катаны і сярэдняе даўжыні вакідзасі былі менш зручнымі й эфэктыўнымі, ніж кароткія кінжалы. Жанчыны насілі іх у поясе-обі самаабароны або (рэдка) для самагубства (дзіґая). Можна было насіць іх і ў парчовым мяху з зацягвальным шнурком, што дазваляў хутка дастаць кінжал. Кайкэн уваходзіў у пералік вясельных дарункаў жанчыне. У цяперашні час ён ёсьць адным з аксэсуараў традыцыйнае японскае шлюбнай цырымоніі: маладая бярэ кайкэн, каб ёй спадарожнічаў посьпех.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]