Перайсьці да зьместу

Ніўкі (Берасьцейская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ніўкі (Бярозаўскі раён)»)
Ніўкі, трансьліт. Nіŭkі
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Бярозаўскі
Сельсавет Пескаўскі
Часавы пас
Каардынаты 52°27′48″ пн. ш. 25°10′58″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 142 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1643
Паштовы індэкс 225215
Нумарны знак 1
Ніўкі на мапе Беларусі ±
Ніўкі
Ніўкі
Ніўкі
Ніўкі
Ніўкі
Ніўкі

Ні́ўкі[1] — вёска ў Бярозаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 26 кілямэтраў на поўдзень ад Белаазёрску, за 140 км на паўднёвы ўсход ад Бярэсьця. Вёска знаходзіцца на заходнім беразе Чорнага возера. Ніўкі ўваходзяць у склад Пескаўскага сельсавету.

Упершыню Ніўкі згадваюцца ў 1554 годзе — тады сяло адносілася да тэрыторыі Зьдзітоўскай пушчы Вялікага Княства Літоўскага.

У канцы XIX стагодзьдзя вёска ўваходзіла ў склад Пескаўскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні.

З 1921 году дзякуючы Рыскай мірнай дамове Ніўкі ўвайшлі ў склад Польшчы.

У 1924 годзе ўвайшлі ў склад Пескаўскай гміны Косаўскага павету Палескага ваяводзтва. А з 1939 была ўключана ў склад БССР.

17 верасьня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Белаазёрскага ў склад Пескаўскага сельсавету[2].

  • 1999 год — 182 чалавекі
  • 2010 год — 142 чалавекі