Абмеркаваньне:Ніжняя Нармандыя
Выгляд
Вычытка
[рэдагаваць крыніцу]Спадар Taravyvan Adijene, бачу Вы ўжо вікіфікавалі мой артыкул-дзякуй. Я як разь зьбіраўся гэта зрабіць, проста мне зручней было спачатку яго захаваць.
- Няма за што. Раю вам прааналізаваць усе выпраўленьні, зробленыя ў вашых артыкулах, каб старацца болей не набіваць шышак у тым самым месцы. У асноўным заўвагі датычацца, нагадаю:
- прастаўленьня інтэрвікаў, катэгорыяў і шаблёну {{Рэгіёны Францыі}};
- працяжнік павінен аддзяляцца ад тэксту з абодвух бакоў прагаламі (пропустамі);
- паспрабуйце скарыстацца шаблёнам {{Мова-fr}} для запісу тэксту па-француску (прыклад выкарыстаньня можна паглядзець у любым ужо існым артыкуле пра рэгіён Францыі).
Усё гэта здорава спросьціць працу па паляпшэньні выгляду артыкулаў у нашай Вікіпэдыі. Дзякую загадзя. --Taravyvan Adijene 13:02, 16 студзеня 2011 (EET)
Дзякуй. Наконт пункту 1. я ўжо й так зразумеў, а вось наконт пунктаў 2 і 3, шчыра кажучы, сам бы й не заўважыў, калі б Вы не падказалі... Затое паўстае яшчэ адно пытаньне: не магу знайсьці на кампутары "квадрат", таму й пішу "км2"- ці не падкажыце, дзе знаходзіцца гэты сымбаль? --Lesnas ättling 13:15, 16 студзеня 2011 (EET)
- На старонкцы рэдагаваньня пад кнопкай "Захаваць старонку" можна знайсьці карысныя Шаблёны, Прылады, Зноскі, Сымбалі й Літары. Як раз у гэтых сымбалях і зьмяшчаецца ². Пашукайце.