Вэнсэнскі лес
Выгляд
48°49′41,5″ пн. ш. 2°25′58,50″ у. д.HGЯO

Вэнсэнскі лес (па-француску: Bois de Vincennes) — парк плошчай 995 га ў 12-й акрузе на ўсходзе Парыжу. Гэта найбуйнейшы зялёны масіў у Парыжы, адно з двух так званых «лёгкіх» Парыжу (другое — Булёнскі лес).
Першапачаткова — месца паляваньня францускіх каралёў. Пасьля Вялікай францускай рэвалюцыі ператвораны ў вайсковы палігон. Пры Напалеоне III у час Вялікай перабудовы Парыжу лес становіцца сапраўдным паркам. Вялікая колькасьць спаборніцтваў Летніх Алімпійскіх гульняў 1900 году прайшла ў Вэнсэнскім лесе.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вэнсэнскі лес — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| ||||||||||||||||||||