Ле-Аль
Ле-Аль (па-француску: Les Halles) — квартал 1-й акругі Парыжу ў самым цэнтры францускай сталіцы на правым беразе Сэны. Назва паходзіць ад Цэнтральнага харчовага рынку, які знаходзіўся тут да пачатку 1970-х гг., на месцы якога сёньня разьмяшчаецца парк з алеямі і дзіцячымі пляцоўкамі, а таксама падземны камэрцыйны цэнтар «Форум-дэз-Аль» (Le Forum des Halles) у чатырох узроўнях, басэйн з аранжарэямі трапічных расьлінаў, кінатэатры, дзіцячая бібліятэка, музычная школа-кансэрваторыя. Яшчэ ніжэй пад зямлёй знаходзіцца чыгуначная станцыя RER «Шатле — Ле-Аль» (Châtelet — Les Halles) — самы вялікі падземны вакзал у сьвеце, які дазваляе хутка дабрацца да цэнтра гораду зь любой кропкі парыскага рэгіёну, з пасажырапатокам 800000 чалавек у дзень.
Плошча — 10 га, гэта першы пешаходны квартал Эўропы.
|