Канал Сэн-Мартэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Канал Сэн-Мартэн

Канал Сэн-Мартэн (па-француску: canal Saint-Martin) — канал у Парыжы, даўжынёй 4,55 км, прарыты ў 1822—1826 гг. для водазабесьпячэньня парыскіх фантанаў і палягчэньня рачнога суднаходзтва. Тады з гэтай мэтай было вырашана ператварыць прыток ракі Марны — Урк — у канал, які перасякаў ўсходнюю частку сталіцы па правым беразе Сэны да Бастыліі, дзе ён злучаўся з Сэнай. Для фінансаваньня праекту быў уведзены парыскі падатак на продаж віна. Пры Напалеоне III канал быў часткова накрыты для стварэньня парыскіх бульвараў, і 2-я кілямэтровая частка канала стала падземнай.