Перайсьці да зьместу

Вусякі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Насякомыя»)
Вусякі
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
ТыпСуставаногія
КлясаВусякі
Бінамінальная намэнклятура
Insecta

Вусякі́[1], гмыз[2] (лац. insecta — вусякі, лац. insecare — разразаць; таксама казуркі, жамяра) — кляса бесхрыбтовых шасьціногіх суставаногіх жывёл, якая валодае найбольшай разнастайнасьцю сярод усіх астатніх жывёл на Зямлі і ўлучае, напрыклад, матылёў, жукоў, мух, мурашоў, пчол і інш. Вядома больш за мільён відаў вусякоў, якія прадстаўляюць больш за палову ўсіх вядомых жывых арганізмаў[3][4].

Колькасьць сучасных відаў ацэньваецца ў межах ад шасьці да дзесяці мільёнаў[5], і, магчыма, яны складаюць больш за 90% розных формаў жыцьця жывёлаў на Зямлі[6]. Вусякі могуць быць знойдзены ў амаль усіх асяродзьдзях, не зважаючы на тое, што толькі невялікі лік відаў пражывае ў акіянах, дзе дамінуюць іншыя група суставаногіх — ракападобныя.

Жыцьцёвыя цыклі вусякоў вар’ююцца, але большасьць зь іх вылупляюцца зь яек. Рост вусякоў стрымліваецца няпругкім экзашкілетам, а разьвіцьцё ўключае ў сябе шэраг лінек. Этапы разьвіцьця могуць адрозьнівацца ад пачатковых да дарослых этапаў, а таксама ад асяродзьдзя пражываньня, і могуць уключаць у сябе пасыўную стадыі лялечкі тых відаў, якія праходзяць поўны цыкль мэтамарфозаў. У вусякоў, якія падвяргаюцца няпоўнаму ператварэньню стадыя лялечкі адсутнічае і дарослыя асобіны разьвіваюцца праз сэрыю німфальных этапаў[7].

Навука, што вывучае вусякаў, завецца энтамалёгіяй.

  1. ^ Ятусевіч А.І., Капліч В.М. Слоўнік зоапаразіталагічных тэрмінаў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — С. 42. — ISBN 5-343-01332-5
  2. ^ Юры Пацюпа. Крывіцкі лексыкон(недаступная спасылка) // ARCHE № 3 (54) — 2007
  3. ^ Chapman, A. D. (2006). Numbers of living species in Australia and the World. Canberra: Australian Biological Resources Study. ISBN 978-0-642-56850-2.
  4. ^ Wilson, E.O. «Threats to Global Diversity»
  5. ^ Erwin, Terry L. (1997). Biodiversity at its utmost: Tropical Forest Beetles. pp. 27-40. In: Reaka-Kudla, M. L., Wilson, D. E. and Wilson, E. O. (ed.). Biodiversity II. Joseph Henry Press, Washington, D.C.
  6. ^ Erwin, Terry L. (1982). «Tropical forests: their richness in Coleoptera and other arthropod species». Coleopt. Bull. 36: 74-75.
  7. ^ «insect physiology» McGraw-Hill Encyclopedia of Science and Technology, Ch. 9, p. 233, 2007

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Вусякі (анг.) ў Энцыкляпэдыі жыцьця