Перайсьці да зьместу

Народная партыя — Рух за дэмакратычную Славаччыну

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Народная партыя — Рух за дэмакратычную Славаччыну
Ľudová strana – Hnutie za demokratické Slovensko
Выява лягатыпу
Лідэр партыі Уладзімір Мэч’яр
Дата заснаваньня 27 красавіка 1991
Распушчаная 11 студзеня 2014
Штаб-кватэра Томашыкава 32/A
83000 Браціслава
Ідэалёгія нацыянал-кансэрватызм, папулізм
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
1 / 13
· Нацыянальная рада
0 / 150
Орган партыйнага друку Naše Slovensko
Афіцыйны сайт www.hzds.sk

Народная партыя — Рух за дэмакратычную Славаччыну (па-славацку: Ľudová strana — Hnutie za demokratické Slovensko — ĽS-HZDS; да 2003 — Рух за дэмакратычную Славаччыну, РЗДС) — палітычная партыя ў Славаччыне ў 1991—2014 роках. Нязьменным кіраўніком на працягу існаваньня быў Уладзімер Мэч’яр.

Пачатак існаваньня партыі быў пакладзены 5 сакавіка 1991 году. Мэтай новага грамадзкага аб’яднаньня «За дэмакратычную Славаччыну», створанага чальцамі руху «Грамадзкасьць супраць гвалту» — славацкага аналяга Гражданскага форума — стала падтрымка прэм’ер-міністра Славацкай Сацыялістычнай Рэспублікі Ўладзіміра Мэч’яра. 3 траўня новы рух быў зарэгістраваны, аднак ужо 6 траўня Мэч’яр быў вымушаны сыйсьці з пасады прэм’ер-міністра. Першы зьезд партыі прайшоў 22 чэрвеня 1991 году ў Банскай Быстрыцы. У 1992 годзе партыя дамаглася значнага посьпеху на парлямэнцкіх выбарах, атрымаўшы 37,26% галасоў і прасунуўшы 74 дэпутата ў Славацкую Нацыянальную раду ЧСР. З 1992 па 1998 партыя была кіруючай (зь невялікім перапынкам у 1994 годзе), пасьля чаго перайшла ў апазыцыю. Намесьнікам партыі з моманту яе заснаваньня зьяўляецца Ўладзімір Мэч’яр.

У чэрвені 2003 году на зьезьдзе ў Пухаве назва партыі была зьмененая на Народная партыя — Рух за дэмакратычную Славаччыну.

У 2006 годзе перамогшая на выбарах левацэнтрысцкая партыя «Курс — сацыяльная дэмакратыя» на чале з Робэртам Фіца сфармавала кіруючую кааліцю з удзелам РЗДС і нацыяналістычнай Славацкай нацыянальнай партыі. Партыя мела два міністэрскіх партфэля — фінансаў і сельскай гаспадаркі. Партыя прадстаўлена ў Эўрапейскім парлямэнце адным дэпутатам з 13 месцаў, прызначаных для Славаччыны (у 2004—2009 партыя была прадстаўлена 3 дэпутатамі з 14 месцаў, прызначаных для Славаччыны ў гэты пэрыяд). У цяпершані час прадстаўніком РЗДС у Эўрапарлямэнце зьяўляецца Сергей Козьлік[1].

На парлямэнцкіх выбарах 12 чэрвеня 2010 году партыя ня здолела пераадолець пяціадсоткавы бар’ер (яна атрымала 109 480 (4,32%) галасоў) і ўпершыню пазбавілася прадстаўніцтва ў парлямэнце. На наступных выбарах у 2012 року партыя атрымала яшчэ меншую падтрымку выбарцаў — 0,93% галасоў. Тады сход партыі ў наступным року скасаваў пасаду старшыні і перадаў кіраваньне партыяй палітбюро. У адказ на гэта Ўладзімер Мэч’яр выйшаў з партыі[2].

11 студзеня 2014 пазачарговы сойм у Жыліне абвясьціў пра дабраахвотную ліквідацыю партыі і стварэньне новае з назваю Партыя дэмакратычнай Славаччыны[3].

Вынікі на выбарах

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Рок выбараў Выбары ў Галасоў, % Атрымана мандатаў Месца на выбарах Статус
1992 Народная Рада Славаччыны 37,26% 74 першае кааліцыя з SNS
1994 * Народная Рада Славаччыны 34,94% 61 першае кааліцыя з ZRS і SNS
1998 Народная Рада Славаччыны 27,00% 43 першае апазыцыя **
2002 Народная Рада Славаччыны 19,50% 36 першае апазыцыя **
2004 Эўрапейскі парлямэнт 17,04% 3 другое незалежны ўдзел
2006 Народная Рада Славаччыны 8,79% 15 пятае кааліцыя з SMER і SNS
2009 Эўрапейскі парлямэнт 8,97% 1 пятае удзел у фракцыі ALDE
2010 Народная Рада Славаччыны 4,32% 0 восьмае адсутнасьць у парлямэнце
2012 Народная Рада Славаччыны 0,93% 0 трынаццатае адсутнасьць у парлямэнце

* партыя ўдзельнічала ў выбарах у кааліцыі з Аграрнай партыяй Славаччыны

** партыя ў адсутнасьць партнэраў апынулася ў меншасьці супраць кааліцыі іншых партыяў

  1. Your MEPs: Sergej KOZLÍK  (анг.)
  2. Vladimír Mečiar dal zbohom HZDS, nechce byť pri jej bankrote (славацк.). SITA Slovenská tlačová agentúra (12 сьнежня 2013). Праверана 26 сакавіка 2014 г.
  3. Mimoriadny snem ĽS-HZDS rozhodol o zrušení strany (славацк.). TASR (11 студзеня 2014). Праверана 26 сакавіка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]