Перайсьці да зьместу

Парлямэнцкія выбары ў Славаччыне 1994 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вынікі выбараў

Парлямэнцкія выбары ў Славаччыне 1994 году адбыліся 30 верасьня і 1 кастрычніка і былі першымі парлямэнцкімі выбарамі пасьля стварэньня незалежнай Славаччыны ў 1993 годзе. На 150 месцаў Народнай Рады Славацкай Рэспублікі прэтэндавала 18 партыяў і кааліцый. Выбары праходзілі паводле прапарцыянальнай сыстэмы.

Партыя Галасоў Месцаў Δ
Рух за дэмакратычную Славаччыну 1 005 488 (34,96%) 61 13
«Агульны выбар» 299 496 (10,41%) 18 Упершыню
Вугорская кааліцыя 292 936 (10,18%) 17 Упершыню
Хрысьціянска-дэмакратычны рух 289 987(10,08%) 17 1
Дэмакратычны саюз (Славаччына) 246 444 (8,57%) 15 ...
Асацыяцыя працоўных Славаччыны 211 321 (7,34%) 13 ...
Славацкая нацыянальная партыя 155 359 (5,40%) 9 6
Дэмакратычныя партыя (Славаччына, 1989) 98 555 (3,42%) 0 ...

Яўка на выбары склала 75,65%

Паводле вынікаў Рух за дэмакратычную Славаччыну, Славацкая нацыянальная партыя, Асацыяцыя працоўных Славаччыны і Аграрная партыя Славаччыны, якая не ўвайшла ў парлямэнт сфармавалі кіруючую кааліцыю. Прэм'ер-міністрам незалежнай Славаччыны ў другі раз стаў Ўладзімір Мэч'яр.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]