Парлямэнцкія выбары ў Славаччыне 2006 году
Парлямэнцкія выбары ў Славаччыне 2006 году адбыліся 17 чэрвеня 2006 году. На 150 месцаў Народнай Рады Славацкая Рэспублікі прэтэндавала 21 партыя. Найбольшую колькасьць мандатаў здабыла партыя «Курс — сацыяльная дэмакратыя» на чале з Робэртам Фіца. Шэсьць партыяў пераадолелі пяціпрацэнтны бар'ер, каб набраць прынамсі адно месца ў парлямэнце.
Першапачаткова выбары меліся прайсьці 16 верасьня 2006 году, аднак 8 лютага ўрад прапанаваў правесьці выбары раней, пасьля таго як партыя «Хрысьціянскі дэмакратычны рух» далучылася на ўрадавай кааліцыі. Прапанова была ўхваленая парлямэнтам 9 лютага і прэзыдэнтам 13 лютага. Першы раз у гісторыі славацкай незалежнай рэспублікі яе грамадзяне, якія жылі за мяжой былі злольныя аддаваць свае галасы цераз сваіх прадстаўнікоў.
Вынікі выбараў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Партыі | Галасоў | Месцаў | Δ з 2006 | |
---|---|---|---|---|
Курс — сацыяльная дэмакратыя | 671 185 (29,14%) | 50 | ▲ 25 | |
Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія — Дэмакратычная партыя | 422 815 (18,35%) | 31 | ▲ 3 | |
Славацкая нацыянальная партыя | 270 230 (11,73%) | 20 | ▲ 20 | |
Партыя вугорскай кааліцыі | 269 111 (11,68%) | 20 | ▬ | |
Народная партыя — Рух за дэмакратычную Славаччыну | 202 540 (8,79%) | 15 | ▼ 21 | |
Хрысьціянскі дэмакратычны рух | 191 443 (8,31%) | 14 | ▼ 1 | |
Камуністычная партыя Славаччыны | 89 418 (3,88%) | 0 | ▼ 11 | |
Вольны форум | 79 963 (3,47%) | 0 | ▬ |
Наступствы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле вынікаў выбараў левацэнтрысцкая партыя «Курс — сацыяльная дэмакратыя», папулісцкая «Народная партыя — Рух за дэмакратычную Славаччыну» і нацыяналістычная «Славацкая нацыянальная партыя» сфармавалі кіруючую кааліцыю. Прэм'ер-міністрам краіны стаў Робэрт Фіца.