Лібэральная партыя (Славаччына)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лібэральная партыя
Liberálna strana
Дата заснаваньня 28 сакавіка 2003
Штаб-кватэра Густаў Крайчы
Ідэалёгія лібэралізм
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
0 / 13
· Нацыянальная рада
0 / 150

Лібэра́льная па́ртыя (па-славацку: Liberálna strana) — палітычная партыя Славаччыны, заснаваная ў 2003 годзе з парлямэнтараў, якія выйшлі з Народнай партыі — Руху за дэмакратычную Славаччыну. Першапачаткова партыя была заснавана пад назвай «Народная унія» (славац. Ľudová únia), затым у сакавіку 2007 была перайменаваная ў «Лібэральную партыю». Першым партыйным старшынём зьяўляўся Войцех Ткач, цяперашнім і другім старшынём партыі зьяўляецца Густаў Крайчы, абраны ў 2004. На выбарах у Эўрапарлямэнт 2004 году партыя выступала ў кааліцыі з Рухам за дэмакратыю, якая ў выніку набрала 1,69% галасоў і не атрымала ніводнага эўрапейскага мандату.