Перайсьці да зьместу

Навасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Петрыкаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Навасёлкі, трансьліт. Navasiolki
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Петрыкаўскі
Сельсавет Навасёлкаўскі
Дата заснаваньня перад 1552 годам
Геаграфія
Вышыня НУМ 125 м
Часавы пас
Каардынаты 52°24′18″ пн. ш. 28°33′01″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 999 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2350
Паштовы індэкс 247924
Нумарны знак 3
Навасёлкі на мапе Беларусі ±
Навасёлкі
Навасёлкі
Навасёлкі
Навасёлкі
Навасёлкі
Навасёлкі

Навасёлкі[1]вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласьці, за 22 км на паўночны захад ад Капаткевічаў, за 50 км на поўнач ад Петрыкава. Навасёлкі ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Навасёлкаўскага сельсавету.

Найраней Навасёлкі згаданыя ў апісаньні Мазырскага замку 1552 года. Належалі да Скавішынскай нядзелі[a] Бчыцкай воласьці Кіеўскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Побач зь імі названыя таксама сёлы Піліпавічы, Ванюжычы, Камаровічы, Бобрык, Грабаў, Хваставічы[b], якія ўсе разам мелі 71-го жыхара[3].

Дани з нихъ меду 10 кадей, серебра за бобры и за куницы 5 коп грошей, тивунщины и приставки 20 безменовъ, выкоту 30 грошей, писчого 20 грошей, овса 2 ведеръ, сыровъ 5, масла безменъ, пшона 2 безмены, з 2 куровъ грошъ, за 2 хлебы грошъ, за 2 вощины полтора гроша: – 10 кадь, 3 камени, 2 безмены, 5 копъ и полъ 4 гроша.
  • 1999 год — 1413 чалавек
  • 2010 год — 999 чалавек
  1. Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзяляліся Мазырская і Бчыцкая воласьці, як даводзілася несьці замкавую службу, выконваць работы на карысьць замку. Па нядзелях разьмяркоўваліся і плацёжныя павіннасьці[2].
  2. Усе пералічаныя паселішчы, акрамя Хваставічаў, існуюць і сёньня, а Ванюжычы і Піліпавічы (Філіпавічы) — у складзе Навасёлкаўскага сельсавету.
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 256
  2. Клепатский П. Г. Очерки по истории Киевской земли / П. Г. Клепатский. Т. 1. Литовский период. — Одесса, 1912. С. 185, 192—193
  3. Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 640—641

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]