Міхась Чарняўскі
Міхась Чарняўскі лац. Michaś Čarniaŭski | |
Род дзейнасьці | гісторык, грамадзкі дзяяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 7 сакавіка 1938 |
Месца нараджэньня | в. Круці, Мядзельскі раён |
Дата сьмерці | 20 студзеня 2013 (74 гады) |
Месца сьмерці | Менск |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | дзіцячы пісьменьнік, гісторык, археоляг, пісьменьнік |
Навуковая сфэра | археалёгія, гісторыя, матэрыяльная культура[d][1], культура[1], каменны век[1], бронзавы век[1], tribal art[d][1] і дзіцячая літаратура[d][1] |
Месца працы | |
Бацька | Міхалюк Чарняўскі[d] |
Міх́ась Чарня́ўскі (7 сакавіка 1938, в. Круці Мядзельскага раёну Менскай вобласьці, БССР — 20 студзеня 2013, Менск, Беларусь) — беларускі археоляг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1971).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У юнацтве сутыкнуўся з улёткамі смаргонска-мядзельскага незалежніцкага падпольля, групы Расьціслава Лапіцкага.
У 1960 скончыў Менскі пэдагагічны інстытут, пасьля — асьпірантуру Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларускай ССР. У 1966—2001 роках працаваў у Інстытуце гісторыі, у 1990—2001 загадваў аддзелам археалёгіі каменнага і бронзавага вякоў.
Разам з Уладзімерам Караткевічам, Зянонам Пазьняком быў удзельнікам клюбу вальнадумнай беларускай інтэлігенцыі «Акадэмічны асяродак», разгромленага ў 1973—74. Быў звольнены з працы, зазнаў перасьлед з боку КДБ.
У 1988—1989 стаўся адным з заснавальнікаў БНФ «Адраджэньне». Пазьней уваходзіў у сацыял-дэмакратычную партыю «Грамада». У 2001 року ўвайшоў у аргкамітэт грамадзкага аб’яднаньня «Вэтэраны Адраджэньня».
З 2007 — дацэнт катэдры археалёгіі і спэцыяльных гістарычных дысцыплін БДУ.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галіна навуковых інтарэсаў — матэрыяльная і духоўная культура плямёнаў каменнага і бронзавага вякоў на тэрыторыі Беларусі. Вывучаў нёманскую археалягічную культуру і крывінскі варыянт нарвенскай культуры, дасьледаваў крэмнездабыўчыя шахты ў Ваўкавыскім раёне, помнікі каменнага і бронзавага веку ў іншых мясьцінах Беларусі.
Аўтар дзьвюх навуковых манаграфіяў, шэрагу навукова-папулярных і публіцыстычных кніг, больш як 170 навуковых і 260 энцыкляпэдычных артыкулаў. Удзельнічаў у падрыхтоўцы «Гісторыі беларускага мастацтва», «Археалёгіі Беларусі» і «Гісторыі Беларусі» ў шасьці тамах. Кансультаваў энцыкляпедыю «Археалёгія і нумізматыка Беларусі» і Энцыкляпедыю гісторыі Беларусі.
Напісаў дзіцячыя кнігі пра старажытныя часы: «Страла Расамахі», «Вогнепаклоньнікі».
Выбраныя творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Правадыр крылатых вершнікаў Ян Кароль Хадкевіч»
- «Дзесяць бітваў»
- «Як пошуг маланкі. Расьціслаў Лапіцкі»
- «Ня бойцеся ахвяраў і пакут!» : дакумэнты і матэрыялы пра дзейнасьць мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падзем’я (1948—1950 гг.) Выдавецтва: Вараксин А., 2013 Сэрыя «Такая гісторыя», выданьне 2-е, папраўленае, 160 с., наклад 500 ас., ISBN 978-985-7062-05-8
Прэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2008 быў узнагароджаны прэміяй імя Францішка Багушэвіча за энцыкляпэдычны даведнік «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі»[2] (сумесна зь Янкам Запруднікам, Вітаўтам Кіпелем, Васілём Сёмухам, Лявонам Баршчэўскім ды Леанідам Мараковым).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Літаратурныя прэміі Беларусі(недаступная спасылка) Бібліятэка Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Аркадзя Куляшова
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 7 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Памерлі 20 студзеня
- Памерлі ў 2013 годзе
- Пахаваныя ў Менскай вобласьці
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту
- Супрацоўнікі Інстытуту гісторыі НАН Беларусі
- Выкладчыкі БДУ
- Беларускія гісторыкі
- Кандыдаты гістарычных навук
- Беларускія археолягі
- Памерлі ў Менску
- Сябры Беларускага народнага фронту