Міжнародны дзелавы альянс
Група кампаній «Міжнародны дзелавы альянс» | |
Дэвіз | Гатовыя рашэнні і індывідуальная распрацоўка |
---|---|
Разьмяшчэньне | Менск (Беларусь) |
Галіна | Інфармацыйныя тэхналёгіі |
Група кампаній «Міжнародны дзелавы альянс» — група кампаній, у якую ўваходзяць кампаніі з Беларусі і Расіі. Група кампаній прадастаўляе паслугі па заказной распрацоўцы інфармацыйных сістэм, хмарных рашэнняў, распрацоўцы рашэнняў для аўтаматызацыі і рабатызацыі бізнес-працэсаў, мабільных прыкладанняў, стварэнню і інтэграцыі прадуктаў і рашэнняў для інтэлектуальнай інжынернай інфраструктуры. Спецыялісты групы кампаній «Міжнародны дзелавы альянс» працуюць з рашэннямі такіх вытворцаў па як IBM, SAP, Oracle і г. д.
Кампаніі працуюць з беларускімі і расійскімі заказчыкамі: Газпром трансгаз Беларусь, Белэнерга, Белпалівагаз, БелАЗ, Белнафтахім, Беларуськалій, Уралкалій, МРСК Урала, ЕЭСК і інш.
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У групу кампаній «Міжнародны дзелавы альянс» уваходзіць тры кампаніі: ТАА «ІБА», ЗАТ «Міжнародны дзелавы альянс» і ТАА «Інфармацыйныя вытворчыя архітэктуры».
ЗАТ «Міжнародны дзелавы альянс»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ЗАТ «Міжнародны дзелавы альянс» — беларуская ІТ-кампанія, заснаваная ў 1993 годзе. Кампанія прадастаўляе гатовыя рашэнні і індывідуальную распрацоўку праграмнага забеспячэння для кліентаў з Рэспублікі Беларусь. У 2022 годзе кампанія стала рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій у Мінску.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прапануе паслугі па заказной распрацоўцы праграмнага забеспячэння на базе СПО, распрацоўцы і ўкараненню лічбавых двайнікоў, канструктараў электронных сэрвісаў, сістэм Інтэрнэт рэчаў (IoT), укараненню рашэнняў для аўтаматызацыі і рабатызацыі бізнес-працэсаў (RPA), сістэм ДБО, BI, распрацоўцы мабільных прыкладанняў, паслугі ЦОД і DevOps і інш.
ЗАТ «Міжнародны дзелавы альянс» выканала праекты для заказчыкаў з розных галін: дзяржаўны сектар, энергетыка, прамысловасць, транспарт і лагістыка, банкі і фінансы, нафту і газ. Сярод заказчыкаў кампаніі: Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны банк, Беларусбанк і іншыя банкі Рэспублікі Беларусь, НГ Белтэлерадыёкампанія, Беларуская чыгунка, Газпрам трансгаз Беларусь, БелАЗ, Беларуськалій, Уралкалій (РФ), МРСК Урала (РФ),) і іншыя.
Прадукты і рашэнні кампаніі: аўтаматызаваная сістэма дыспетчарскага кіравання, аўтаматызаваная сістэма аплаты і кантролю праезду, прадукт СЭД «Канцлер», RPA-платформа Канцлер RPA, HOTD, r-Tube і інш.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У лютым 1993 г. Навукова-дасьледчы інстытут электронных вылічальных машынаў (НДІ ЭВМ), Менскае вытворчае аб’яднаньне вылічальнай тэхнікі (МВАВТ) і амэрыканскае прадпрыемства «IBM» (анг. International Business Machines — Міжнародныя дзелавыя машыны; Норт Касл(en), Ўэстчэстэрская акруга(en), штат Нью-Ёрк) заснавалі ў Менску сумеснае ЗАТ «Міжнародны дзелавы альянс» (анг. IBA) у будынку «НДІ ЭВМ» (вул. Багдановіча, д. 155). 2 красавіка сумеснае прадпрыемства (СП) з 4 супрацоўнікаў пачало расейскі пераклад амэрыканскай апэрацыйнай сыстэмы OS/2, які скончыла ў 1996 годзе. У 1994 г. 6 праграмістаў прыступілі да падтрымкі апраграмаваньня IBM, якой да 2000 г. сталі займацца звыш 120 адмыслоўцаў. Адначасна стварылі вылічальны асяродак на аснове сэрвэраў IBM (S/390(en), AS/400(en), RS/6000(en)). У 1995 г. «Міжнародны дзелавы альянс» атрымаў заказ ад амэрыканскага прадпрыемства «Комп’ювэар(en)» (Дэтройт, шт. Мічыган) на расейскі пераклад дакумэнтацыі да мовы праграмаваньня Юніфэйс(en). Адначасна пачалася праца над апраграмаваньнем для міжбанкаўскіх плацяжоў на замову Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Лік супрацоўнікаў дасягнуў 50 чалавек. У 1996 г. прадпрыемства адчыніла прадстаўніцтва ў Расеі (Масква) і ператварылася ў таварыства з абмежаванай адказнасьцю. Карпаратыўная сетка дасягнула 140 супрацоўнікаў і перайшла да выкарыстаньня праграмы для супрацы(en) Lotus Notes. Таксама «Міжнародны дзелавы альянс» пачаў распрацоўку дастасункаў плянаваньня сродкаў прадпрыемства(en) SAP R/3(en), якія да 2002 году пастаўляў на Беларускі мэталюргічны завод (Жлобін, Гомельская вобласьць). У сьнежні 30 праграмістаў пачалі ўдзел у распрацоўцы для IBM інтэрфэйсу праграмаваньня дастасаваньня(en) (API) ЯваБаб́ы(en), які доўжыўся да сьнежня 2000 году.
У 1997 г. адчынілі даччынае ТАА «Інфармацыйныя вытворчыя архітэктуры» (І. В.А.; анг. Intelligent systems, IS). Пачалася распрацоўка банкаматаў, плацежных тэрміналаў і працэсінгавага асяродка аплатных картак для «Беларусбанка», якую скончылі ў 2002 годзе. Лік супрацоўнікаў вырас да 190 чалавек.
У 1998 г. лік супрацоўнікаў дасягнуў 250 асобаў. У 1999 г. зьявілася сумесная працоўня ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.
26 ліпеня 2001 г. адчынілі падразьдзяленьне ў Гомелі і сумесную працоўню ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. Сетка прадпрыемства злучыла звыш 1000 супрацоўнікаў. Пачалася распрацоўка аплатных тэрміналаў для «Слаўнафтабанка». У 2002 г. адчынілі навучальны асяродак і ўстанавілі 100-ы банкамат.
У 2003 г. заснавалі падразьдзяленьне ў Наваполацку (Віцебская вобласьць) і сумесную працоўню ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце. У 2004 г. адчынілі падразьдзяленьне ў Магілёве.
1 лістапада 2012 г. прадставілі праграму дакумэнтаабарота «Воблачны канцлер».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Інфармацыйныя вытворчыя архітэктуры (рас.)
- ЗАТ «ІБА»
- «Канцлер» (рас.)
- «Мэтрыкс 2.0»
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|