Перайсьці да зьместу

DevOps

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Этапы ў ланцужку інструмэнтаў DevOps

DevOps (акронім ад анг. development & operations) — мэтадалёгія аўтаматызацыі тэхналягічных працэсаў распрацоўкі, зборкі, налады й разгортваньня апраграмаваньня. Мэтадалёгія прадугледжвае актыўнае ўзаемадзеяньне спэцыялістаў па распрацоўцы (Dev) са спэцыялістамі па інфармацыйна-тэхналягічнаму абслугоўваньню (Ops), ды й узаемную інтэграцыю іх тэхналягічных працэсаў з мэтай паляпшэньня й скарачэньня жыцьцёвага цыкла распрацоўкі сыстэм[1].