Перайсьці да зьместу

Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па матэматыцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 42°0′47″ пн. ш. 23°5′43″ у. д. / 42.01306° пн. ш. 23.09528° у. д. / 42.01306; 23.09528

Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па матэматыцы
Дысцыплінаматэматыка
Дата зьяўленьня28 ліпеня 1994 (30 гадоў таму)
АрганізатарУнівэрсытэцкі каледж Лёндану (Ангельшчына)
ДэвізМіжнароднае становіцца сусьветным
Колькасьць удзельнікаў70 унівэрсытэтаў (2018 г.)
Пляцоўка(-і)Амэрыканскі ўнівэрсытэт у Баўгарыі (Благоеўград, з 2010 году)
Дзейны чэмпіёнСанкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (2)
Найбольш тытулаўБудапэшцкі ўнівэрсытэт і Маскоўскі фізыка-тэхнічны інстытут (па 5)
Спонсар(ы)«Вальфрамава дасьледаваньне» (Шампэйн, штат Іліной, ЗША), выдавецтва «Спрынгер» (Гайдэльбэрг, Нямеччына)
ЗаснавальнікЭўрапейскі Зьвяз
Узровень у пірамідахміжнародны
Фармат турнірупрадметная алімпіяда

Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па матэматыцы (МССМ; анг. International Mathematics Competition for University Students, IMC) — штогадовая прадметная алімпіяда, якая ладзіцца з 1994 году між студэнтамі ўнівэрсытэтаў розных краінаў.

Цягам 2 дзён студэнты рашаюць 10 задачаў. Кожны дзень адводзіцца 5 гадзінаў на рашэньне 5 задачаў. Задачы ахопліваюць некалькі галінаў матэматыкі: матэматычны аналіз, лінейная і абстрактная альгебра, функцыянальны аналіз, аналітычная геамэтрыя, камбінаторыка і тэорыя лічбаў. Працоўнай мовай спаборніцтва ёсьць ангельская[1].

28 ліпеня — 2 жніўня 1994 году ў Плоўдзіве (Баўгарыя) прайшло 1-е Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па матэматыцы (МССМ). Сярод 49 удзельнікаў узнагароды атрымалі 28 спаборнікаў з 6 краінаў Эўропы: 3 першыя («залатыя») ўзнагароды, 7 другіх («срэбраных»), 9 трэціх («бронзавых») і 9 ганаровых граматаў. Ад пачатку і да 1999 году Эўрапейскі Зьвяз фінансаваў спаборніцтва ў рамках Праграмы транс-эўрапейскай мабільнасьці ўнівэрсытэцкага навучаньня (ПТЭМУН; анг. TEMPUS). У жніўні 1996 году на 3-м спаборніцтве ў Плоўдзіве (Баўгарыя) ўпершыню выступілі студэнты з Азіі, якія прадстаўлялі Габрэйскі ўнівэрсытэт у Ерусаліме зь Ізраілю[2]. У ліпені 2000 году ў 7-м спаборніцтве ў Лёндане (Брытанія) ўпершыню ўдзельнічалі студэнты з Паўночнай Амэрыкі, якія прадстаўлялі 2 унівэрсытэты ЗША: Унівэрсытэт Аёвы і Масачусэцкі тэхналягічны інстытут. Таксама ўпершыню выступілі студэнты з Паўднёвай Амэрыкі, якія прадстаўлялі Ўнівэрсытэт Андаў (Багата) з Калюмбіі[3]. У ліпені 2009 году на 16-м МССМ у Будапэшце (Вугоршчына) ўпершыню выступілі студэнты з Афрыкі, якія прадстаўлялі 2 унівэрсытэты Анголы: Унівэрсытэт Агушцінью Нэту (Луанда) і Мэтадысцкі ўнівэрсытэт Анголы (Луанда)[4].

Пераможцы і месцы правядзеньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На канец 2018 году 25 Міжнародных студэнцкіх спаборніцтваў па матэматыцы правялі ў 8 дзяржавах Эўропы, зь іх 17 у Баўгарыі. Першыя 4 спаборніцтвы 1994—1997 гадоў адбыліся ў Плоўдзіве. Звыш паловы (13) МССМ прайшло ў Благоеўградзе, у тым ліку кожнае з 2010 году. Таксама двойчы спаборніцтва прымала Вугоршчына. Больш як аднойчы пераможцамі спаборніцтва станавіліся каманды 8 унівэрсытэтаў з 7 краінаў Эўропы. Будапэшцкі ўнівэрсытэт (Вугоршчына) і Маскоўскі фізыка-тэхнічны інстытут (Расея) — па 5 разоў. Яшчэ 6 ВНУ перамагалі двойчы: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (2003 і 2005), Карлаў унівэрсытэт (Чэхія), Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі (Украіна), Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (Расея), Сафійскі ўнівэрсытэт (Баўгарыя) і Ягайлаўскі ўнівэрсытэт (Польшча).

Дата Горад (дзяржава) Лік удзельнікаў (дзяржаваў) ВНУ пераможцы (дзяржава)
25 2018 г., 22—28 ліпеня Благоеўград (Баўгарыя) 351 (39) Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (Расея)
24 2017 г., 31 ліпеня — 6 жніўня Благоеўград (Баўгарыя) 331 (37) Ізраільскі тэхналягічны інстытут
23 2016 г., 25—31 ліпеня Благоеўград (Баўгарыя) 320 (36) Маскоўскі фізыка-тэхнічны інстытут (Расея)
22 2015 г., 27 ліпеня — 2 жніўня Благоеўград (Баўгарыя) 326 (35) Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (Расея)
21 2014 г., 29 ліпеня — 4 жніўня Благоеўград (Баўгарыя) 324 (36) Тэль-Авіўскі ўнівэрсытэт (Ізраіль)
20 2013 г., 6—12 жніўня Благоеўград (Баўгарыя) 321 (35)[1] Маскоўскі фізыка-тэхнічны інстытут (Расея)
19 2012 г., 26 ліпеня — 1 жніўня Благоеўград (Баўгарыя) 316 (38) Маскоўскі фізыка-тэхнічны інстытут (Расея)
18 2011 г., 23—29 ліпеня Благоеўград (Баўгарыя) 305 (38) Ягайлаўскі ўнівэрсытэт (Польшча)
17 2010 г., 24—30 ліпеня Благоеўград (Баўгарыя) 328 (33) Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі (Украіна)
16 2009 г., 25—30 ліпеня Будапэшт (Вугоршчына) 347 (31) Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі (Украіна)
15 2008 г., 25—31 ліпеня Благоеўград (Баўгарыя) 283 (27) Будапэшцкі ўнівэрсытэт (Вугоршчына)
14 2007 г., 3—9 жніўня Благоеўград (Баўгарыя) 249 (14) Будапэшцкі ўнівэрсытэт (Вугоршчына)
13 2006 г., 20—26 ліпеня Адэса (Украіна) 241 (25) Ягайлаўскі ўнівэрсытэт (Польшча)
12 2005 г., 22—28 ліпеня Благоеўград (Баўгарыя) 227 (29) Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
11 2004 г., 23—29 ліпеня Скоп’е (Македонія) 180 (26) Будапэшцкі ўнівэрсытэт (Вугоршчына)
10 2003 г., 25—31 ліпеня Клуж-Напока (Румынія) 185 (22) Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
9 2002 г., 19—25 ліпеня Варшава (Польшча) 182 (25) Будапэшцкі ўнівэрсытэт (Вугоршчына)
8 2001 г., 19—25 ліпеня Прага (Чэхія) 185 (21) Будапэшцкі ўнівэрсытэт (Вугоршчына)
7 2000 г., 26—31 ліпеня Лёндан (Брытанія) 117 (19) Кембрыдзкі ўнівэрсытэт (Брытанія)
6 1999 г., 29 ліпеня — 2 жніўня Кэстхэй (Вугоршчына) 87 (14) Карлаў унівэрсытэт (Чэхія)
5 1998 г., 29 ліпеня — 3 жніўня Благоеўград (Баўгарыя) >80 (10) Карлаў унівэрсытэт (Чэхія)
4 1997 г., 30 ліпеня — 4 жніўня Плоўдзіў (Баўгарыя) >70 (14) Сафійскі ўнівэрсытэт (Баўгарыя)
3 1996 г., 31 ліпеня — 5 жніўня Плоўдзіў (Баўгарыя) >82 (12) Маскоўскі фізыка-тэхнічны інстытут (Расея)
2 1995 г., 2—7 жніўня Плоўдзіў (Баўгарыя) >53 (7) Маскоўскі фізыка-тэхнічны інстытут (Расея)
1 1994 г., 28 ліпеня — 2 жніўня Плоўдзіў (Баўгарыя) 49 (6) Сафійскі ўнівэрсытэт (Баўгарыя)

19—25 ліпеня 2001 году каманда Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў складзе 9 студэнтаў упершыню выступіла на 8-м Міжнародным студэнцкім спаборніцтве па матэматыцы, якое праходзіла ў Празе (Чэхія). Найлепшы вынік паказаў Трафім Ласы, які заняў 13-е абсалютнае месца сярод 185 удзельнікаў і атрымаў 1-ю ўзнагароду (127 балаў з 240 магчымых за 12 задачаў). Таксама 1-ю ўзнагароду атрымаў Іван Лосеў, які заняў 27-е месца (104 балы). Яшчэ 4 студэнты атрымалі 2-я ўзнагароды: Арцём Кохан — за 36-е месца і 93 балы, Зьміцер Бадзягін — за 45-е месца і 87 балаў, Аляксандар Вусьніч — за 47-е месца і 85 балаў, Аляксей Коранеў — за 52-е месца і 82 балы. Таксама Яўген Радына атрымаў 3-ю ўзнагароду і заняў 87-е месца (64 балы)[5]. На 9-м спаборніцтве 2002 году, што адбылося ў Варшаве (Польшча), каманда БДУ заняла 2-е месца. Пагатоў Іван Лосеў упершыню заняў 1-е абсалютнае месца (196 балаў). Таксама 1-я ўзнагароды атрымалі яшчэ 2 студэнты: Аляксандар Вусьніч — за 15-е месца (165 балаў), Трафім Ласы — за 22-е месца (156 балаў). Яшчэ 4 студэнты атрымалі 2-я ўзнагароды: Сяргей Маркоўскі — за 42 месца (140 балаў), Зьміцер Бадзягін — за 44-е месца (138 балаў), Давід Зьмяйкоў — за 59 месца (128 балаў), Іван Ражноў — за 65 месца (121 бал)[6]. У ліпені 2003 году на 10-м МССМ у Клуж-Напоцы (Румынія) каманда БДУ ўпершыню заняла 1-е месца. Пагатоў Аляксандар Вусьніч і Іван Лосеў падзялілі 1-е абсалютнае месца, атрымаўшы па 232 балы. Таксама 1-я ўзнагароды атрымалі яшчэ 6 студэнтаў БДУ: Зьміцер Бадзягін і Трафім Ласы — за 14-е месца (па 192 балы), Мікіта Селінгер — за 23-е (184 балы), Максім Жыховіч — за 29-е (176 балаў), Сяргей Маркоўскі — за 32-е (174 балы), Яўген Зорын — за 38-е (170 балаў). Давід Зьмяйкоў паўторна атрымаў 2-ю ўзнагароду (47-е месца і 162 балы). Зьміцер Дудко атрымаў 3-ю ўзнагароду за 75-е месца (136 балаў)[7].

У ліпені 2004 году на 11-м спаборніцтве ў Скоп’і (Македонія) каманда БДУ заняла 3-е месца. Студэнты БДУ атрымалі чатыры 1-я ўзнагароды і адну 2-ю. Таксама на спаборніцтве ўпершыню выступілі 2 студэнты, якія прадстаўлялі Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Зь іх Яўген Мікуліч атрымаў 3-ю ўзнагароду (82-месца, 98 балаў)[8]. У ліпені 2005 году на 12-м спаборніцтве ў Благоеўградзе (Баўгарыя) каманда БДУ 2-і раз заняла 1-е месца. Пагатоў Мікіта Селінгер заняў 1-е абсалютнае месца (208 балаў). Узнагароды 1-й ступені таксама атрымалі яшчэ 5 студэнтаў БДУ: Вікторыя Лебедзь і Сяргей Маркоўскі — 6-е месца (па 182 балы), Максім Жыховіч — 13-е (172 балы), Алена Пірутка — 19-е (162 балы), Зьміцер Дудко — 25-е (154 балы). Таксама 3-ю ўзнагароду атрымаў Юры Раманоўскі (118-е месца, 97 балаў). Каманда Гарадзенскага ўнівэрсытэту заняла 22-е месца сярод 71 ВНУ[9]. Яўген Мікуліч атрымаў 1-ю ўзнагароду за 49-е месца (130 балаў). Яўген Жыдок — ганаровую грамату за 191 месца (49 балаў)[10]. 6-12 жніўня 2013 году на 20-м спаборніцтве, што праходзіла ў Благоеўградзе, каманда БДУ заваявала 3 мэдалі. Сярод студэнтаў Факультэту дастасоўнай матэматыкі і інфарматыкі (ФДМІ) БДУ залатую ўзнагароду атрымаў 3-курсьнік Сяргей Фінскі, «срэбра» — 3-курсьнік Уладзіслаў Стажынскі і 4-курсьнік Арцём Говараў. Да 2014 году студэнты БДУ заваявалі 37 залатых, 30 срэбраных і 5 бронзавых узнагародаў[1].

  1. ^ а б в Надзея Нікалаева. У матэматычных баталіях студэнты БДУ  — «асы» // Зьвязда : газэта. — 15 жніўня 2013. — № 151 (27516). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Вынікі 3-га МССМ 1996 году (анг.) // Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па матэматыцы, 2018 г. Праверана 8 верасьня 2018 г.
  3. ^ Вынікі 7-га МССМ 2000 году (анг.) // Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па матэматыцы, 2018 г. Праверана 8 верасьня 2018 г.
  4. ^ Канчатковыя вынікі 16-га МССМ 2009 году (анг.) // Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па матэматыцы, 2018 г. Праверана 8 верасьня 2018 г.
  5. ^ Канчатковыя вынікі 8-га МССМ 2001 году (анг.) // Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па матэматыцы, 2018 г. Праверана 8 верасьня 2018 г.
  6. ^ Канчатковыя вынікі 9-га МССМ 2002 году (анг.) // Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па матэматыцы, 2018 г. Праверана 8 верасьня 2018 г.
  7. ^ Канчатковыя вынікі 10-га МССМ 2003 году (анг.) // Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па матэматыцы, 2018 г. Праверана 8 верасьня 2018 г.
  8. ^ Канчатковыя вынікі 11-га МССМ 2004 году (анг.) // Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па матэматыцы, 2018 г. Праверана 8 верасьня 2018 г.
  9. ^ Табліца ўзнагародаў унівэрсытэтаў на МССМ 2005 году (анг.) // Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па матэматыцы, 2018 г. Праверана 8 верасьня 2018 г.
  10. ^ Канчатковыя вынікі МССМ 2005 году (анг.) // Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па матэматыцы, 2018 г. Праверана 8 верасьня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Кантакт (анг.) // Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па матэматыцы, 2018 г. Праверана 8 верасьня 2018 г.