Перайсьці да зьместу

Прадметная алімпіяда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прадметная алімпіяда — спабор навучэнцаў установаў сярэдняй, прафэсійнай і вышэйшай асьветы ў справе выяўленьня ведаў і навыкаў у галіне навучальнага прадмета.

20 лістапада 2003 г. Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь зацьвердзіла Пастанову № 73 «Аб зацьвярджэньні Інструкцыі аб парадку правядзеньня рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах». Паводле 4-га артыкула Інструкцыі, «Рэспубліканская алімпіяда праводзіцца ў кожным навучальным годзе ў 4 этапы:

Паводле 5-га артыкула Інструкцыі, «Рэспубліканская алімпіяда праводзіцца па наступных навучальных прадметах: беларускай мове і літаратуры, расейскай мове і літаратуры, ангельскай, нямецкай, францускай, кітайскай і гішпанскай мовах, матэматыцы, фізыцы, астраноміі, інфарматыцы, біялёгіі, хіміі, геаграфіі, гісторыі, грамадазнаўстве і працоўным навучаньні». Паводле 7-га артыкула, «Падрыхтоўку і правядзеньне рэспубліканскай алімпіяды забясьпечваюць:

  • на 1-м этапе — установы адукацыі;
  • на 2-м этапе — аддзелы адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, органы абласнога падначаленьня, дапушчаныя дапушчаныя да ўдзелу ў 2-м этапе рэспубліканскай алімпіяды;
  • на 3-м этапе — управы адукацыі, камітэт адукацыі Менскага гарадзкога выканаўчых камітэтаў, установы рэспубліканскага падначаленьня, дапушчаныя да ўдзелу ў 3-м этапе рэспубліканскай алімпіяды;
  • на заключным этапе — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь»[1].

Паводле 8-га артыкула Інструкцыі, «1-ы этап рэспубліканскай алімпіяды праводзіцца не пазьней за лістапад бягучага навучальнага году, 2-і — не пазьней за сьнежань бяг.нав. году, 3-і — не пазьней за студзень-люты бяг.нав. году, заключны — не пазьней за сакавік-красавік бяг.нав. году». Згодна з 10-м артыкулам, «Кожны этап рэспубліканскай алімпіяды з улікам спэцыфікі навучальнага прадмета можа ўлучаць тэарэтычны, практычны, досьледны, выпрабавальны, творчы і іншыя туры». Паводле 14-га артыкула, «Аргкамітэты кожнага этапа рэспубліканскай алімпіяды:

  • вызначаюць колькасьць тураў, форму і працягласьць правядзеньня кожнага зь іх, акрамя аргкамітэта 3-га этапа;
  • утвараюць і зацьвярджаюць склады распрацоўнікаў алімпіядных заданьняў па кожным навучальным прадмеце адпаведнага этапа, за выключэньнем аргкамітэтаў 2-га і 3-га этапаў;
  • зацьвярджаюць тэксты алімпіядных заданьняў па кожным навучальным прадмеце, за выключэньнем аргкамітэтаў 2-га і 3-га этапаў;
  • утвараюць і зацьвярджаюць склады журы;...
  • забясьпечваюць тыражаваньне, захоўваньне алімпіядных заданьняў і іх канфідэнцыйнасьць;
  • прымаюць заяўкі на ўдзел у адпаведным этапе рэспубліканскай алімпіяды;
  • узнагароджваюць пераможцаў дыплёмамі»[1].

Таксама «Аргкамітэты 1-га, 2-га і 3-га этапаў рэспубліканскай алімпіяды: утвараюць каманды для ўдзелу ў наступным этапе рэспубліканскай алімпіяды зь ліку пераможцаў, набраўшых найбольшую колькасьць балаў на адпаведным этапе». Пагатоў «Аргкамітэты 2-га і 3-га этапаў рэспубліканскай алімпіяды... ладзяць навучальныя зборы ў 2-3 этапы для падрыхтоўкі каманды да ўдзелу ў наступным этапе рэспубліканскай алімпіяды. ... Агульная працягласьць навучальных збораў па кожным навучальным прадмеце для падрыхтоўкі каманды да 3-га этапу рэспубліканскай алімпіяды складае ня больш за 15 дзён, да заключнага этапу — ня больш за 20 дзён». Сярод іншага згодна з 15-м артыкулам Інструкцыі, «Аргкамітэт заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды... узгадняе склад дружынаў для ўдзелу ў міжнародных алімпіядах». Паводле 16-га артыкула, «Аргкамітэт правамоцны прымаць рашэньне, калі на ім прысутнічае прынамсі 2/3 зацьверджанага складу аргкамітэту. Рашэньне аргакамітэта лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш як палова прысутных на пасяджэньні сябраў аргкамітэта». Згодна з 20-м артыкулам журы «зацьвярджае крытэры адзнакі вынікаў выкананьня алімпіядных заданьняў», правярае і ацэньвае іх выкананьне, апавяшчае ўдзельнікаў пра вынікі кожнага тура этапа і вызначае пераможцаў[1].

Паводле 27-га артыкула Інструкцыі, «У склад абласных камандаў, камандаў горада Менска і ўстановаў рэспубліканскага падпарадкаваньня для ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды ўлучаюцца толькі пераможцы 3-га этапа па кожным навучальным прадмеце ў наступнай колькасьці: па ангельскай мове, гісторыі, грамадазнаўстве, працоўным навучаньні — ня больш за 10, па нямецкай і францускай мовах — ня больш за 6, па гішпанскай і кітайскай мовах — ня больш за 4, па астраноміі — ня больш за 5, па матэматыцы — ня больш за 20, па астатніх навучальных прадметах — ня больш за 15 чалавек». Пагатоў склад каманды мае ўлучаць:

  • па матэматыцы — па 5 лепшых навучэнцаў кожнай з 8-11 клясаў;
  • па беларускай і расейскай мовах і літаратуры, біялёгіі, геаграфіі, фізыцы і хіміі — па 5 лепшых навучэнцаў кожнай з 9-11 клясаў;
  • па ангельскай мове, гісторыі і грамадазнаўстве — па 5 лепшых навучэнцаў кожнай з 10-11 клясаў;
  • па нямецкай і францускай мовах — па 3 лепшыя навучэнцы кожнай з 10-11 клясаў;
  • па гішпанскай і кітайскай мовах — па 2 лепшыя навучэнцы кожнай з 10-11 клясаў;
  • па працоўным навучаньні — па 5 юнакоў і 5 дзяўчынаў зь ліку пераможцаў 3-га этапа незалежна ад школьнай клясы[1].

Склады камандаў па інфарматыцы і астраноміі на заключны этап рэспубліканскай алімпіяды ўтвараюцца зь ліку пераможцаў 3-га этапа незалежна ад школьнай клясы. Таксама згодна з 62-м артыкулам, «Адказныя за арганізацыю і правядзеньне навучальных збораў у красавіку-жніўні арганізуюць навучальныя зборы (ня больш за 3 этапы) агульнай працягласьцю ня больш за 30 дзён у мэтах падрыхтоўкі i ўтварэньня камандаў Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў міжнародных алімпіядах»[1].

Згодна з 50-м артыкулам Інструкцыі аб парадку правядзеньня рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах, «Колькасьць пераможцаў на 3-м і заключным этапах складае ня больш за 45% ад агульнай колькасьці ўдзельнікаў адпаведнага этапу па кожным навучальным прадмеце». Паводле 51-га артыкула, «Колькасьць дыплёмаў 1-й, 2-й і 3-й ступені на кожным этапе рэспубліканскай алімпіяды вызначаецца па клясах. Колькасьць дыплёмаў 1-й ступені не мае перавышаць 20% ад колькасьці пераможцаў, 2-й ступені — 30%, 3-й ступені — 50%»[1].

Уладальнікі дыплёмаў 1-й, 2-й і 3-й ступеняў (пераможцы) рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядаў, праведзеных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у год прыёму ў ВНУ, залічваюцца без уступных іспытаў на тыя спэцыяльнасьці, дзе адпаведны прадмет зьяўляецца профільным. Уладальнікам дыплёмаў 1-й ступені 3-га (абласнога, Менскага гарадзкога) этапа рэспубліканскіх алімпіядаў залічваюць вышэйшы бал (10 балаў) па адпаведным прадмеце ўступнага іспыту. Уладальнікам дыплёмаў 1-й, 2-й і 3-й ступеняў (пераможцам) заключнага этапа рэспубліканскіх алімпіядаў па беларускай і расейскай мовах і літаратуры пры паступленьні на спэцыяльнасьці, дзе іспыт па гэтых мовах зьяўляецца няпрофільным, выстаўляецца вышэйшы бал па дзяржаўнай мове[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]