Перайсьці да зьместу

Пэрсэпаліс Тэгеран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэрсэпаліс
Заснаваны 1963
Горад Тэгеран, Іран
Стадыён Азадзі
Умяшчальнасьць: 78 116
Чэмпіянат Про-ліга
 · 2024—2025 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fc-perspolis.com (пэрс.)

«Пэрсэпаліс» — іранскі футбольны клюб, які месьціцца ў Тэгеране. Заснаваны ў 1963 годзе. 16-разовы чэмпіён Ірану, 7-разовы ўладальнік Кубка Ірану па футболе. «Пэрсэпаліс» ёсьць футбольнай сэкцыяй шматпрофільнага спартова‑культурнага клюбу «Пэрсэпаліс». Раней клюб быў пад кантролем Міністэрства ў справах моладзі і спорту да красавіка 2024 году, калі, у сувязі зь ліцэнзійнымі патрабаваньнямі Азіяцкай канфэдэрацыі футболу, 85% акцыяў былі перададзеныя кансорцыюму з шасьці іранскіх банкаў[1]. Дзесяць адсоткаў акцыяў клюбу дасяжныя для публічнага набыцьця на Тэгеранскай фондавай біржы. З 1973 году свае хатнія матчы клюб ладзіць на стадыёне «Азадзі». Матчы супраць клюбу «Эстэглал» маюць назву Тэгеранскае дэрбі, прыцягваючы вялікую ўвагу з боку іранскіх заўзятараў і ўважаецца адным з найбуйнейшых у Азіі[2]. Паводле зьвестак Азіяцкай канфэдэрацыі футболу, «Пэрсэпаліс» лічыцца адным з самых папулярных футбольных клюбаў Азіі[3][4][5][6].

Вядомыя гульцы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]