Перайсьці да зьместу

Аль-Ідрысі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аль-Ідрысі (Абу Абдалах Мухамэд ібн Мухамэд ібн Абдалах аш-Шэрыф ал-Ідрыс; 1099 або 11001161 або 1165) — славуты арабскі географ.

Мапа сьвету Аль-Ідрысі

Паходзіў з арыстакратычнага роду, атрымаў дасканалую адукацыю ў Кардоўскім унівэрсытэце. З 1139 году працаваў у Палерма пры двары нарманскага караля Сыцыліі Ражэра II. Да 1154 году (шаўвал 548 год хіджры) скончыў вялікую каляровую мапу сьвету (Charta Rogeriana ці Tabula Rogeriana) на 70 аркушах з суправаджальным тэкстам да яе на арабскай мове пад назвай Kitab nuzhat al-mustak fi htirak al-afak («Кніга — забаўляньне для стомленага ў вандраваньнях па абласьцях сьвету»), вядомым пад назвай «Кніга Ражэра». Згодна з арабскай традыцыяй, Charta Rogeriana арыентаваная на поўдзень, а не на поўнач, як сучасныя карты.

Тэрыторыя сучаснай Беларусі прадстаўленая ў асноўным на аркушы 65 (5 сэкцыя VII клімату паводле клясыфікацыі Ідрысі) Паказаныя горад Менск («Муніска») — першая выява гораду на карце, «возера Тэрмі» — верагодна, Прыпяцкія балоты. Дняпро («Днабрус») пададзены ад вытокаў Бярэзіны («Бельцес»). Ёсьць падставы атаясаміць горад «Бармунію» (аркуш 55) зь Бярэсьцем. Яшчэ шэраг аб’ектаў можна лякалізаваць у Беларусі гіпатэтычна, напрыклад, горад «Барманза» ля сутокаў Дняпра і Бярэзіны. Усьлед за іншымі мусульманскімі аўтарамі Ідрысі згадваў «тры віды русаў», у тым ліку Артанію, але другаснасьць інфармацыі Ідрысі не дазваляе зьвязаць апошнюю зь якім-небудзь пэўным рэгіёнам.

Праца Ідрысі зьявілася вяршыняй клясычнай арабскай картаграфіі і далёка пераўзыходзіла паўнатой і дакладнасьцю любыя вядомыя карты сьвету XIIXIII стагодзьдзяў.

  • Алесь Белы // . — Мн.: .
  • Белы А. Беларусь на арабскай карце XIII стагодзьдзя // Падарожнік. № 7, 1996.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]