Грас
| Грас | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Францыя | ||
|---|---|---|---|
| Рэгіён | Праванс-Альпы-Лазурны бераг | ||
| Дэпартамэнт | Прыморскія Альпы | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Mayor of Grasse[d] | Жэром Віё[d][1] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 44,44 км² | ||
| Вышыня НУМ | 333 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 43°39′22″ пн. ш. 6°55′33″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 50 916 чал. (2013) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 06130[2] і 06520[2] | ||
| Узнагароды | |||
| Сайт | ville-grasse.fr | ||
| Грас на мапе Францыі Грас | |||
Грас (па-француску: Grasse, па-аксытанску: Grassa) — горад у Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Прыморскія Альпы ў рэгіёне Праванс-Альпы-Лазурны бераг, крыху на поўнач ад Мужэну. Насельніцтва гораду на 2013 год складала 50 916 чалавек. Грас вядомы сваёй парфумэрнай індустрыяй і як адно зь месцаў, дзе адбываецца дзеяньне раману «Парфумэр» Патрыка Зюскінда.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад заснаваны ў XI стагодзьдзі. У 1125 годзе стаў рэзыдэнцыяй біскупа Антыбу. У 1155 годзе Грас стаў біскупскім горадам, пачаў адыгрываць важную ролю ў гандлёвых адносінах з Генуяй і Пізай. У 1482 годзе разам з Правансам стаў часткай Францыі. З XVI стагодзьдзя ў Грасе пачала разьвівацца парфумэрная вытворчасьць.
У 1815 годзе Напалеон I Банапарт высадзіўся тут у бухце Гольф-Жуан і зь невялікай арміяй пайшоў на Парыж шляхам, які пасьля назавуць дарогай Напалеона. У друкарні Грасу, разьмешчанай за 15 кілямэтраў ад месца высадкі, быў надрукаваны заклік да народу й арміі.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нотр-Дам-дзю-Пюі — катэдральны сабор
- Міжнародны музэй парфюмэрыі
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Грас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў