Яўген Белаенка
Яўген Белаенка | |
| Дата нараджэньня | 9 лістапада 1947 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Мурманск, Расейская СФСР, Савецкі Саюз |
| Дата сьмерці | 8 сьнежня 2006 |
| Месца сьмерці | Менск, Беларусь |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | Менскі мэдычны інстытут (1972) |
| Занятак | лекар, траўматолаг, падоляг |
| Навуковая сфэра | траўматалёгія |
| Месца працы | РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі |
| Вядомы як | cтваральнік лекаў супраць разбурэньня храсткоў |
| Навуковая ступень | доктар навук (1992) |
| Узнагароды | мэдаль Капіцы |
Яўге́н Дзьмі́трыевіч Белае́нка (1947, Мурманск, цяпер Расея — 2006, Менск, Беларусь) — беларускі траўматоляг-вынаходнік.
Доктар мэдычных навук (1992) і прафэсар (2001). Заслужаны лекар Беларусі (1998) і акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003). Стваральнік лекаў супраць разбурэньня храсткоў і для павелічэньня іх аднаўленчай здольнасьці пры хваробе. Выдатнік аховы здароўя Беларусі[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1973 годзе скончыў Менскі мэдычны інстытут. У 1975 годзе працаўладкаваўся ў Беларускі навукова-дасьледчы інстытут траўматалёгіі і артапэдыі, кіраўніком якога стаў у 1993 годзе. У 1992 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю. Напісаў навуковыя працы пра дыягностыку і хірургічнае лячэньне хваробаў суставаў. Дасьледаваў церце і знос сустаўных храсткоў. Стварыў лекі супраць разбурэньня храсткоў і для павелічэньня іх аднаўленчай здольнасьці пры хваробе[2]. У 1998 годзе атрымаў ганаровую годнасьць заслужанага лекара Беларусі. У 2000 годзе быў абраны сябрам-карэспандэнтам Акадэміі навук Беларусі. У 2001-м атрымаў навуковую годнасьць прафэсара. У 2002 годзе стаў акадэмікам-сакратаром Аддзяленьня мэдычных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ). У 2003-м быў абраны акадэмікам НАНБ[3].
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Напісаў звыш 200 навуковых працаў, у тым ліку 2 манаграфіі. Зрабіў 21 вынаходку. Распрацаваў шэраг спосабаў дыягностыкі і артраскапічнай мікрахірургіі, эндапратэзаваньня суставаў і остэасынтэзу, а таксама рэкастрыктыўных апэрацыяў пры рэўмаартапэдычных хваробах, пераломах і спартовых траўмах суставаў. Адкрыў уласьцівасьць сінавіяльнага асяродзьдзя забясьпечваць супрацьфрыкцыйнасьць храсткоў у суставах у сувязі з вадкакрышталічным станам сінавіяльнай вадкасьці і прысутнасьцю ў ёй мэзагенных злучэньняў халестэрыну. Распрацаваў лекі сінавіяльнай вадкасьці і спосабы атрыманьня вадкакрышталічнага біярэчыва для іх вырабу, трыбамэтрычнае абсталяваньне і спосабы дасьледаваньня змазачных асяродзьдзяў, а таксама супрацьфрыкцыйныя палімэрныя матэрыялы для мэдыцыны. У 1997 годзе выдаў кнігу «Біятрыбалёгія сінавіяльных суставаў» сумесна зь Сяргеем Ермаковым і Барысам Купчынавым. У 2002 годзе ў суаўтарстве выпусьціў кнігу «Вадкія крышталі ў тэхніцы і мэдыцыне»[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Белаенка Яўген Дзьмітрыевіч // Анлайн-энцыкляпэдыя «Беларусь у асобах і падзеях», 16 сакавіка 2020 г. Праверана 4 лютага 2022 г.
- ↑ Белаенка Яўген Дзьмітрыевіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 2. — С. 10. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0061-7
- 1 2 Белаенка Яўген Дзьмітрыевіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 2022 г. Праверана 4 лютага 2022 г.
| Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 9 лістапада
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Памерлі 8 сьнежня
- Памерлі ў 2006 годзе
- Пахаваныя на Ўсходніх могілках Менску
- Нарадзіліся ў Мурманску
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту
- Беларускія хірургі
- Дактары мэдычных навук
- Беларускія вынаходнікі
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Беларускія траўматолягі
- Памерлі ў Менску