Мужчынская зборная Фінляндыі па баскетболе
Фінляндыя Suomen koripallomaajoukkue | |||
Асноўныя зьвесткі | |||
---|---|---|---|
Рэйтынг ФІБА | 20 (26 лістапада 2024) | ||
Чалец ФІБА з | 1939 | ||
Рэгіён ФІБА | Эўропа | ||
Фэдэрацыя | Фінская баскетбольная асацыяцыя | ||
Трэнэр | |||
Алімпійскія гульні | |||
Удзелаў | 2 | ||
Мэдалёў | 0 | ||
Чэмпіянаты сьвету | |||
Удзелаў | 2 | ||
Мэдалёў | 0 | ||
Чэмпіянаты Эўропы | |||
Удзелаў | 17 | ||
Мэдалёў | 0 | ||
Форма | |||
| |||
Спасылкі | |||
Вэб-старонка | |||
(абнаўленьне: 25 сьнежня 2024) |
Мужчынская зборная Фінляндыі па баскетболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Фінляндыю на міжнародных баскетбольных турнірах. Кіруецца Фінскай баскетбольнай асацыяцыяй.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фінская баскетбольная асацыяцыя паўстала ў лютым 1939 году. За некалькі месяцаў да гэтага Фінская футбольная фэдэрацыя пастанавіла ўзяць баскетбол пад сваё апекаваньне. Зборная Фінляндыі ўпершыню ўзяла ўдзел у чэмпіянаце Эўропы 1939 году. Турнір быў згуляны паводле колавай сыстэмы, у выніку фінскія баскетбалісты зазналі паразу ўва ўсіх матчах, фінішаваўшы на апошнім месцы з агульнай розніцай пунктаў 70:541.
Наступны ўдзел зборнай давялося чакаць 12 гадоў, зьявіўшыся на чэмпіянаце 1951 году ў Парыжы. Вынікі былі лепшымі за папярэднія, бо фінскія баскетбалісты здабылі дзьве перамогі і зазналі дзьве паразы. На другім этапе гульцы перамаглі ў матчах за 6-е месца. У 1952 годзе Фінляндыя ўпершыню брала ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях, прымаючы іх дома ў Хэльсынках. Зборная Фінляндыі зазнала паразы ўва ўсіх сваіх матчах, саступіўшы зборным СССР, Баўгарыі і Мэксыцы[1]. Агулам зборная дзевяць разоў запар брала ўдзел у чэмпіянатах Эўропы з 1951 па 1967 гады. Апошні зь іх ладзіўся ў Фінляндыі, а каманда здолела заняць ажно 6-е месца. Цягам 1970-х і 1980-х гадоў зборная толькі раз кваліфікавалася на першынство кантынэнту.
Вяртаньне фінскіх спартоўцаў на чэмпіянат Эўропы адбылося ў 1995 годзе, аднак ужо ў першым матчы зборная Фінляндыя была разгромленая зборнай Расеі зь лікам 126:74. Агулам фіны прагулялі ўсе свае шэсьць матчаў. Наступны для краіны чэмпіянат, на які адабралася зборная, быў чэмпіянат Эўропы 2011 году. Трапленьне туды адбылося ўпершыню за 16 гадоў. Баскетбалісты згулялі там няблага, то бок заняўшы трэці радок з шасьці каманд у папярэднім групавым этапе. Зборная Фінляндыя была мацнейшая за зборную Босьніі і Герцагавіны зь лікам 92:64 і зборную Чарнагорыі зь лікам 71:65. У наступным этапе гульцы здабылі перамогу над зборнай Грузіі, але паразы ў матчах супраць зборных Расеі і Славеніі спынілі выступы фінскіх спартоўцаў. Пасьля гэтага зборная зазвычай кваліфікавалася на наступныя кантынэнтальныя турніры. У 2017 годзе зборная здолела дакрочыць да 1/8 фіналу, дзе саступіла зборнай Італіі.
На чэмпіянаце Эўропы 2022 году зборная зноў заняла другі радок у сваёй групе пасьля зборнай Сэрбіі. У матчы 1/8 фіналу супраць зборнай Харватыі выдатны выступ Лаўры Марканэна, які здабыў цягам гульні 43 пункты, дапмог зборнай трапіць у чвэрцьфінал. У ім фінскія баскетбалісты былі выбітыя зборнай Гішпаніі, фінішаваўшы на 7-м месцы ў турніры. Першынство таксама стала разьвітаньнем з капітанам Шонам Гафам і гульнёвага абаронцы Пэтэры Копанэна, паколькі яны абодва абвесьцілі аб завяршэньні кар’еры пасьля турніру. Зборная згуляла на чэмпіянаце сьвету 2023 году, які стаў другім сусьветным першынством у гісторыі краіны. На першым этапе фіны зазналі паразы ад зборных Аўстраліі, Нямеччыны і Японіі, спыніўшыся на 21-м месцы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Basketball at the 1952 Helsinki Summer Games: Men’s Basketball Round One». Sports Reference.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|