Мужчынская зборная Сэрбіі па баскетболе
| Сэрбія Кошаркашка репрезентација Србије | |||
| Асноўныя зьвесткі | |||
|---|---|---|---|
| Рэйтынг ФІБА | 4 (28 лютага 2018) | ||
| Чалец ФІБА з | 1936 | ||
| Рэгіён ФІБА | Эўропа | ||
| Фэдэрацыя | Баскетбольная фэдэрацыя Сэрбіі | ||
| Трэнэр | Аляксандар Джорджавіч | ||
| Алімпійскія гульні | |||
| Удзелаў | 12 | ||
| Мэдалёў | |||
| Чэмпіянаты сьвету | |||
| Удзелаў | 5 | ||
| Мэдалёў | |||
| Чэмпіянаты Эўропы | |||
| Удзелаў | 12 | ||
| Мэдалёў | |||
| Форма | |||
|
| |||
| Спасылкі | |||
| Вэб-старонка | |||
| (абнаўленьне: 11 красавіка 2018) | |||
Мужчынская зборная Сэрбіі па баскетболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Сэрбію на міжнародных баскетбольных турнірах. На міжнароднай арэне дэбютавала ў складзе зборнай Каралеўства Югаславіі, зрабіўшыся чальцом ФІБА ў 1936 годзе. ФІБА пазьней прыпісала Сэрбіі вынікі СФР Югаславіі, СР Югаславіі і Сэрбіі і Чарнагорыі[1][2][3].
З 1995 году, калі ён было дадзена права ўдзельнічаць ў міжнародных спаборніцтвах, Сэрбія (як частка саюзу ці незалежна) мела добрыя вынікі. У тым самым годзе чэмпіёнам Эўропы, перамогшы ў фінале Летуву. праз год Сэрбія заваявала срэбны мэдаль Алімпійскіх гульнях у Атлянце прайграўшы зборнай ЗША. У 1997 годзе яна паўтарыла посьпех 1995 году, у гэты раз атрымаўшы перамогу над Італіяй. На сваім першым чэмпіянаце сьвету, які прайшоў у 1998 годзе ў Грэцыі, зборная падцьвердзіла свой статус, заваяваўшы «золата». Пасьля заваёвы «бронзы» ў 1999 годзе ў Францыі яна нечакана прайграла ў чвэрцьфінале Алімпійскіх гульняў у Сыднэі ў наступным годзе. Пасьля зьмены пакаленьняў зборная вярнулася на ранейшы пераможны шлях, заваяваўшы адзін за адным эўрапейскае і сусьветнае "золата" ў 2001 і 2002 гадах, адпаведна. Той пэрыяд запомніўся перамогай у чвэрцьфінале чэмпіянату сьвету ў Індыянапалісе над зборнай ЗША. Пасьля таго чэмпіянату зборная шэсьць гадоў запар не магла заваяваць ні аднаго мэдаля. У 2009 годзе было заваявана «срэбра» чэмпіянату Эўропы — першы мэдаль пад цяперашняй назвай. Праз год Сэрбія заняла чацьвёртае месца на чэмпіянаце сьвету ў Турцыі. Пасьля трох гадоў без значных посьпехаў ў 2014 годзе зборная Сэрбіі заваявала срэбраны мэдаль чэмпіянату сьвету ў Гішпаніі.
Зборная Сэрбіі па баскетболе ў цяперашні час займае шостае месца ў сусьветным рэйтынгу ФІБА [4]. Зь сярэдзіны 2002 да канца 2006 году займала першае месца. Шэсьць разоў называлася Алімпійскіх камітэтам краіны лепшай мужчынскай зборнай году ў пэрыяд з 1995 па 1998, у 2002 і 2014 гадах.
Дасягненьні зборнай Югаславіі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 5-разовы Чэмпіён сьвету: 1970, 1978, 1990, 1998, 2002
- 4-разовы Срэбны прызёр чэмпіянатаў сьвету: 1963, 1967, 1974, 2014
- 2-разовы Бронзавы прызёр чэмпіянатаў сьвету: 1982, 1986
- 8-разовы Чэмпіён Эўропы: 1973, 1975, 1977, 1989, 1991, 1995, 1997, 2001
- 5-разовы Срэбны прызёр чэмпіянатаў Эўропы: 1961, 1965, 1969, 1971, 1981
- 4-разовы Бронзавы прызёр чэмпіянатаў Эўропы: 1963, 1979, 1987, 1999
- Алімпійскі чэмпіён: 1980
- Срэбны прызёр Алімпійскіх гульняў: 1968, 1976, 1988, 1996
- Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў: 1984
Вынікі выступаў зборнай Сэрбіі з 2007 году
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Алімпійскія гульні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Месца | |
|---|---|
| не кваліфікаваліся | |
| не кваліфікаваліся | |
| 2 |
Чэмпіянаты сьвету
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Месца | |
|---|---|
| 4 | |
| 2 |
Чэмпіянаты Эўропы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Месца | |
|---|---|
| 14 | |
| 2 | |
| 8 | |
| 7 | |
| 4 | |
| 2 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ PR no.22: Montenegro becomes 213th FIBA Member. ФІБА. Праверана 26 жніўня 2006 г.
- ↑ FIBA Medal table (анг.). ФИБА. Праверана 9 чэрвеня 2013 г.
- ↑ http://www.fiba.basketball/pages/eng/fc/FIBA/fibaStru/nfLeag/p/nationalfederationnumber/96799/nfProf.html
- ↑ Рейтинг мужских сборных ФИБА
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| |||||||||||||||||||||||