Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Эстоніі па баскетболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эстонія
Eesti korvpallikoondis

Сьцяг Эстоніі

Асноўныя зьвесткі
Рэйтынг ФІБА 43 (26 лістапада 2024)
Чалец ФІБА з 1992
Рэгіён ФІБА Эўропа
Фэдэрацыя Эстонская баскетбольная фэдэрацыя
Трэнэр Jukka Toijala
Алімпійскія гульні
Удзелаў 1 (1936)
Мэдалёў 0
Чэмпіянаты сьвету
Удзелаў 0
Мэдалёў 0
Чэмпіянаты Эўропы
Удзелаў 6 (1937, 1939, 1993, 2001, 2015, 2022)
Мэдалёў 0
Форма
цёмная швэдра
Камандныя колеры
цёмная
сьветлая швэдра
Камандныя колеры
сьветлая
Спасылкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
(абнаўленьне: 23 сьнежня 2024)

Збо́рная Эсто́ніі па баскетбо́ле (па-эстонску: Eesti korvpallikoondis) — нацыянальная зборная Эстоніі, якая прадстаўляе дзяржаву на міжнародных спаборніцтвах па баскетболе. Забесьпячэньнем ейнага функцыянаваньня займаецца Эстонская баскетбольная фэдэрацыя. Зборная Эстоніі — шасьціразовая ўдзельніца чэмпіянатаў Эўропы і ўдзельніца Алімпійскіх гульняў 1936 року.

Матч зборных Летувы і Эстоніі на чэмпіянце сьвету 1937 году.

29 красавіка 1924 году зборная Эстонія згуляла свой першы міжнародны матч супраць сваіх балтыйскіх суседзяў зборнай Латвіі, прагуляўшы ў Рызе зь лікам 20:16. Празь дзесяць гадоў, 30 лістапада 1934 году, Эстонія прыядналася да ФІБА. Праз два гады зборная згуляла ў сваім першым міжнародным турніры на летніх Алімпійскіх гульнях 1936 году ў Бэрліне. Гэта была дэбютная для баскетболу Алімпіяда. Зборная Эстоніі, ачоленая трэнэрам Гэрбертам Нійлерам, згуляла свой стартавы матч на турніры супраць зборнай Францыі, здабыўшы перамогу зь лікам 34:29[1]. Зборная прайграла наступную гульню другога раўнду зборнай ЗША зь лікам 28:52, але пракрочыла ў суцяшальны раўнд, дзе сустрэлася з зборнай Філіпінаў у трэцім раўндзе, прайграўшы ёй зь лікам 22:39.

Эстонія ўпершыню ўзяла ўдзел у чэмпіянаце Эўропы ў 1937 годзе. Каманда выйграла сваю першую гульню супраць зборнай Эгіпту зь лікам 44:15, але ня здолела прабіцца ў плэй-оф, прагуляўшы ў групе зборнай Летувы зь лікам 15:20 і зборнай Італіі зь лікам 20:30. Агулам зборная заняла 5-ы радок, здабыўшы перамогі ў наступным суцяшальным турніры над зборнымі Чэхаславаччыны зь лікам 30:20 і Латвіі зь лікам 41:19[2]. Праз два гады на чарговым чэмпіянаце Эўропы зборная зноў была на пятым месцы, а ў 1940 годзе краіна была акупаваная СССР, што на шмат гадоў спыніла дзейнасьць нацыянальнай каманды.

Тыйт Сок трэнаваўся зборную Эстоніі двойчы — з 2004 па 2007 гады і з 2009 па 2019 гады.

Па аднаўленьні незалежнасьці Эстонская баскетбольная фэдэрацыя зноў была залічаная да ФІБА ў 1991 годзе. Эстонія атрымала права на ўдзел у чэмпіянаце Эўропы 1993 году, які ладзіўся ў Нямеччыны. На тым турніры зборная прабілася ў 1/4 фіналу, дзе саступіла зборнай Расеі. У наступныя дзесяцігодзьдзі асаблівых посьпехаў камандзе бракавала.

Чэмпіянаты Эўропы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Чэмпіянат
Рок Месца Г Пр Пз
Сьцяг Латвіі 1937 5-е 5 3 2
Сьцяг Летувы 1939 5-е 7 4 3
Сьцяг Нямеччыны 1993 6-е 9 4 5
Сьцяг Грэцыі 1995 Не кваліфікаваныя
Сьцяг Гішпаніі 1997
Сьцяг Францыі 1999
Сьцяг Турэччыны 2001 15-е 3 0 3
Сьцяг Швэцыі 2003 Не кваліфікаваныя
Сьцяг Сэрбіі і Чарнагорыі 2005
Сьцяг Гішпаніі 2007
Сьцяг Польшчы 2009
Сьцяг Летувы 2011
Сьцяг Славеніі 2013
Сьцяг ФранцыіСьцяг ХарватыіСьцяг НямеччыныСьцяг Латвіі 2015 20-е 5 1 4
Сьцяг ФінляндыіСьцяг ІзраілюСьцяг РумынііСьцяг Турэччыны 2017 Не кваліфікаваныя
Сьцяг ЧэхііСьцяг ГрузііСьцяг ІталііСьцяг Нямеччыны 2022 19-е 5 1 4
Агулам 34 13 21

Алімпійскія гульні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гульні
Рок Месца Г Пр Пз
Сьцяг Нямеччыны 1933 1936 9-е 3 1 2

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]