Мужчынская зборная Ўкраіны па баскетболе
Украіна Збірна України з баскетболу | |||
Асноўныя зьвесткі | |||
---|---|---|---|
Рэйтынг ФІБА | 37 (26 лістапада 2024) | ||
Чалец ФІБА з | 1992 | ||
Рэгіён ФІБА | Эўропа | ||
Фэдэрацыя | Фэдэрацыя баскетболу Ўкраіны | ||
Трэнэр | |||
Алімпійскія гульні | |||
Удзелаў | 0 | ||
Мэдалёў | 0 | ||
Чэмпіянаты сьвету | |||
Удзелаў | 1 | ||
Мэдалёў | 0 | ||
Чэмпіянаты Эўропы | |||
Удзелаў | 9 | ||
Мэдалёў | 0 | ||
Форма | |||
| |||
Спасылкі | |||
Вэб-старонка | |||
(абнаўленьне: 23 сьнежня 2024) |
Мужчынская зборная Ўкраіны па баскетболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Ўкраіну на міжнародных баскетбольных турнірах. Кіруецца фэдэрацыяй баскетболу Ўкраіны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да здабыцьця незалежнасьці Ўкраіны ад СССР у 1991 годзе ўкраінскія гульцы прыцягваліся да выступаў за зборную СССР падчас міжнародных спаборніцтваў.
Украіна дэбютавала на чэмпіянаце Эўропы 1997 году. Першы матч каманды на турніры быў адзначаны буйной паразай ад зборнай Гішпаніі зь лікам 54:82[1]. Маючы менш чым 24 гадзіны на аднаўленьне, зборная Ўкраіна сустрэлася з зборнай Нямеччыны ды зноў зазнала паразу, на гэты раз зь лікам 81:60. У апошнім матчы групавой стадыі ўкраінскія баскетбалісты здабылі перамогу над зборнай Харватыі зь лікам 88:95[2]. Аднак гэтага не хапіла камандзе дзеля выхаду ў наступны этап. У выніку на дэбютным першынстве зборная Ўкраіны фінішавала на 13 месцы, перамогшы ў суцяшальным турніры зборныя Латвіі і Славеніі[3].
Пасьля няўдачы ў кваліфікацыі на чэмпіянат Эўропы 1999 году, а таксама ў адборачных матчах шэрагу наступных чэмпіянатаў кантынэнту, зборная здолела аддабрацца на чэмпіянат Эўропы 2013 году. Першы тры гульні на турніры скончыліся перамогамі ўкраінскіх спартоўцаў над зборнымі Бэльгіі, Ізраілю і Нямеччыны. У наступнай чацьвертай сустрэчы каманда супрацьстаяла фаварыту турніру зборнай Францыі, дзе білася да сканчэньня матчу і прайграла зь мінімальнай розьніцай у ліку 71:77. У апошнім матчы папярэдняга этапу зборная перагуляла зборнай Вялікабрытаніі зь лікам 68:87 ды выйшла ў другі групавы этап. Пасьля разгрому ад зборнай Латвіі і сэнсацыйнай перамогі ў матчы з зборнай Сэрбіі[4], зборная Ўкраіны саступілі зборнай Летувы. Тым ня менш, гэтага хапіла, каб прабіцца ў 1/4 фіналу, дзе баскетбалісты саступілі зборнай Харватыі. У выніку зборная фінішавала на 6-м месцы.
Пасьля ўдала выступу ў Эўропе зборная Ўкраіна атрымала права згуляць на чэмпіянаце сьвету 2014 году. На чале з былым галоўным трэнэрам з НБА Майкам Фратэла нацыянальная каманда здабыла перамогу ў сваёй дэбютнай сустрэчы на чэмпіянаце сьвету, перамогшы зборную Дамініканскай Рэспублікі зь лікам 72:62. Зборная цягам турніру здабыла яшчэ перамогу над зборнай Турэччыны, але прагуляла ў іншых чатырох матчах групавога этапу і скончыла свой шлях з улікам дадатковых паказьнікаў. Зборная Ўкраіны згуляла на чэмпіянаце Эўропы 2015 году, дзе вынік быў вельмі дрэнны. Чэмпіянаты Эўропы 2017 і 2022 гадоў былі крыху лепшымі, бо каманда здолела пераадолець першы групавы этап, але вышэй 15-га і 12-га месцаў адпаведна заняць ня здолела.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|