Межы
Межы | |
трансьліт. Miežy | |
Першыя згадкі: | 20 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Гомельскі |
Сельсавет: | Даўгалескі |
Насельніцтва (2004) | |
колькасьць: | 10 чал. |
колькасьць двароў: | 7 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 232 |
Паштовы індэкс: | 247032[1] |
СААТА: | 3210824031 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°13′28″ пн. ш. 30°45′20″ у. д. / 52.22444° пн. ш. 30.75556° у. д.Каардынаты: 52°13′28″ пн. ш. 30°45′20″ у. д. / 52.22444° пн. ш. 30.75556° у. д. |
± Межы |
Межы — пасёлак у Даўгалескім сельсавеце Гомельскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі. На захадзе мяжуе зь лесам (урочышча Межы).
Пасёлак разьмешчаны ў 20 км ад чыгуначнай станцыі Шчарбоўка (на лініі Каленкавічы — Гомель), 27 км на паўднёвы захад ад Гомля.
На поўдні, усходзе ды поўначы мэліяратыўныя каналы, злучаныя з ракой Дняпро.
Транспартныя сувязі па просёлачнай, затым аўтамабільнай дарозе Міхалькі — Каленкавічы — Гомель. Пляніроўка пасёлка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, забудаванай драўляными дамамі сядзібнага тыпу.
Пасёлак заснаваны напачатку 20 стагодзьдзя перасяленцамі з суседніх вёсак. у 1926 годзе працаваў паштовы пункт, у Карналінскім сельсавеце Дзятлаўскага раёну Гомельскай акругі. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 5 жыхароў загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе саўгасу «Мірны» (цэнтар — вёска Міхалькі).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1926 год — 37 двароў, 213 жыхароў.
- 1959 год — 119 жыхароў (згодна перапісу).
- 2004 год — 7 двароў, 10 жыхароў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Алфавитный список улиц по Межи - Белпошта (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.